Мінулыя жыцці

амерыканскі мастацкі фільм 2023 года рэжысёра Селін Сон From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Мінулыя жыцці» (англ.: Past Lives) — амерыканскі мастацкі фільм рэжысёра Селін Сон.

Хуткія факты Мінулыя жыцці, Жанр ...

Прэм’ера карціны адбылася 21 студзеня 2023 года на кінафестывалі Сандэнс, 20 лютага 2023 года фільм паказалі на 73-м Берлінскім кінафестывалі[6]. 2 чэрвеня 2023 года фільм выйшаў у пракат у ЗША[7].

Фільм атрымаў прызнанне крытыкаў[8] і быў названы адным з дзесяці найлепшых фільмаў 2023 года Нацыянальным савем кінакрытыкаў і Амерыканскім інстытутам кінамастацтва[9]. Атрымаў розныя ўзнагароды, уключаючы пяць намінацый на 81-й цырымоніі ўручэння прэміі «Залаты глобус», у тым ліку ў намінацыі «Найлепшы фільм — драма».

Remove ads

Сюжэт

Сеульскім школьнікам Хэ-сону і Ён-на па 12 гадоў. Хлопчык і дзяўчынка разам ходзяць у школу і прагульваюцца пасля ўрокаў. Яна часта плача па розных дробязях, а ён яе суцяшае. Дзеці падабаюцца адно адному, і дзяўчынка прызнаецца маме, што хоча аднойчы выйсці замуж за Хэ-сона. Аднак лёс складваецца іначай. Інтэлігенцкая сям’я Ён-на эмігрыруе ў Канаду, а хлопчык застаецца ў Сеуле.

Мінае 12 гадоў. Дзяўчыну цяпер клічуць Нора, і яна вучыцца ў Нью-Ёрку на драматурга. Хэ-сон адслужыў у войску і збіраецца стаць інжынерам. Аднойчы ён знаходзіць у сацсетках сваё першае каханне. Пара пачынае актыўна перапісвацца і штодня звязвацца па Скайпе. Аднак Нора не можа паехаць у Карэю, а Хэ-сон не мае магчымасці адправіцца ў ЗША.

Яшчэ праз 12 гадоў Хэ-сон вырашае прыехаць на некалькі дзён у Нью-Ёрк і нарэшце пабачыцца з Норай. Яна ўжо сем гадоў замужам за амерыканскім пісьменнікам і задаволена сваім жыццём, аднак з’яўленне старога сябра ўсё ўскладняе. Хэ-сон і Ён-на адчуваюць між сабой моцную сувязь. Яны балансуюць між мінулым, сучаснасцю і тым, як магло б быць.

Remove ads

У ролях

Больш інфармацыі Акцёр, Роля ...

Вытворчасць і прэм’ера

Праект быў анансаваны ў 2020 годзе. Рэжысёркай і сцэнарысткай ад пачатку была Селін Сон (для яе гэта рэжысёрскі дэбют), прадзюсіравала фільм кампанія A24[10]. У жніўні 2021 года галоўныя ролі атрымалі Грэта Лі і Джон Магара[11].

Прэм’ера карціны адбылася 21 студзеня 2023 года на кінафестывалі «Сандэнс»[12]. Там ён быў ацэнены вельмі высока: па выніках апытання фестывальнай прэсы ад «IndieWire» «Мінулыя жыцці» атрымалі найбольш першых месцаў. Гучалі наступныя ацэнкі: «першы вялікі фільм 2023 года», «скарб», «адзін з наймацнейшых дэбютаў Сандэнса за ўсе апошнія гады», «Селін Сон — адна з самых захапляльных рэжысёрак будучыні», «ігра трох галоўных акцёраў проста не можа быць лепшай». 20 лютага 2023 года фільм паказалі на 73-м Берлінскім кінафестывалі[13][14].

Водгукі і ацэнкі

Фільм атрымаў амаль выключна станоўчыя водгукі ў прэсе. Паводле агрэгатара «Rotten Tomatoes» 95% з 307 аглядаў былі станоўчымі з сярэдняй адзнакай 9.1 з 10. Сайт абагульняе меркаванні крытыкаў наступным чынам: «Уражлівы дэбют сцэнарысткі-рэжысёркі Селін Сон. Праз сувязі паміж сваімі кранальна апісанымі галоўнымі героямі „Мінулыя жыцці“ востра выказваюцца пра стан чалавека»[15].

Па выніках 2023 года многія выданні ўключылі «Мінулыя жыцці» ў свае спісы найлепшых фільмаў года, у тым ліку «Deadline»[16], «Time Out»[17], «Variety»[18], «КиноПоиск»[19], а таксама Брытанскі інстытут кіно[20]. Выданні «Collider»[21], «Empire»[22], «The Guardian»[23], «IndieWire»[24] і «Rolling Stone»[25] назвалі яго найлепшым фільмам года.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads