Міньцзян (прыток Янцзы)

рака ў Кітаі, прыток Янцзы From Wikipedia, the free encyclopedia

Міньцзян (прыток Янцзы)
Remove ads

Міньцзя́н (кіт.: 岷江) — рака ў Кітаі, у правінцыі Сычуань, левы прыток ракі Янцзы (басейн Усходне-Кітайскага мора).

Хуткія факты Міньцзян, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 793 км. Плошча вадазбору 134 800 км². Сярэдні расход вады больш за 3000 м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў гарах Міньшань, дзе яна працякае ў глыбокай цясніне. Працякае па Сычуаньскай катлавіне. Каля горада Гуаньсянь рэчышча дзеліцца на рукавы, ніжэй населенага пункта Пэньшань рака зноў цячэ ў адным рэчышчы[1]. Упадае ў Янцзы каля горада Ібінь. Паводкі на рацэ адбываюцца ў летні перыяд. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

Суднаходная ад горада Лэшань, дробныя судны — ад горада Чэнду.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads