Сычуань

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сычуаньmap
Remove ads

Сычуа́нь[2] — правінцыя на паўднёвым захадзе Кітая, у басейне верхняга цячэння ракі Янцзы. Плошча 570 тыс. км². Насельніцтва каля 82 млн чал. (2009). Адміністрацыйны цэнтр — г\орад Чэнду.

Хуткія факты Сычуань, Краіна ...

Усходняя частка — узгорыстая Сычуаньская катлавіна (Чырвоны басейн), акаймавана гарамі. Рэкі (Янцзы і яе прытокі) мнагаводныя, багатыя гідраэнергіяй.

Асноўны земляробчы раён — Сычуаньская катлавіна. Галоўная збожжавая культура — рыс. Вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, ячмень, бабовыя, батат, рапс, цукровы трыснёг, чай, бавоўнік, тунг, цытрусавыя. Шаўкаводства. Гадуюць на захадзе якаў, авечак, коз, на ўсходзе буйвалаў, свіней.

Здабыча нафты, каменнай солі, каменнага вугалю, жалезнай руды, азбесту і інш. Прамысловасць: машынабудаванне, хімічная, баваўняная, харчовая; чорная і каляровая металургія. Асноўныя прамысловыя цэнтры: Чунцын, Чэнду, Цзыгун. Транспарт чыгуначны і рачны.

Remove ads

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads