Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь
Remove ads

Міністэ́рства антыманапо́льнага рэгулява́ння і га́ндлю Рэспублікі Беларусь (МАРГ)[2] — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне гандлю і рэгуляваць дзейнасць суб’ектаў натуральных манаполій, цэны (тарыфы), а таксама ажыццяўляць кантроль у гэтых сферах. Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 14 студзеня 2025 года пасаду міністра займае Артур Барысавіч Карповіч[3].

Хуткія факты Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Склад

  • Цэнтральны апарат — 11 упраўленняў, 3 аддзелы[4];
  • Аб’яднанне «Белгандальпрагрэс»;
  • Прадпрыемствы «Белгіпрагандаль», «Белювелірмет», «Белскупкаштмет», «Белімпартгандаль», «Беларусзамежгандаль», «Белінвентаргандаль», «Белгандальінфасервіс»;
  • Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруемых работнікаў і спецыялістаў гандлю;
  • Часопіс «Гермес».

Задачы

  • парадкаванне гандлю, грамадскага харчавання, побытавага абслугоўвання і абароны правоў спажыўцоў;
  • агляд спажывецкага рынку і галіны побытавага абслугоўвання;
  • узгадненне стварэння тавараправоднай сеткі і нямытнага парадкавання;
  • стварэнне ўмоў для росту вываза тавараў і паслуг;
  • парадкаванне найму ў галіне гандлю, грамадскага харчавання і побытавага абслугоўвання;
  • узгадненне правядзення кірмашоў.

Паўнамоцтвы

  • запыт ва ўстановах звестак аб гандлі;
  • прыём справаздачаў кіраўнікоў дзяржаўных устаноў аб гандлі;
  • накладанне пакаранняў на прадпрыемствы за парушэнне заканадаўства аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе;
  • узгадненне з Міністэрствам замежных спраў стварэння тавараправоднай сеткі за мяжой;
  • апавяшчэнне ўстаноў ліцэнзавання пра парушэнне заканадаўства аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе, падача ў суды позваў аб абароне правоў спажыцоў;
  • ухваленне ведамасных пастаноў;
  • падача прапановаў аб касаванні пастановаў іншых дзяржаўных устаноў, што пярэчаць заканадаўству аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе;
  • стварэнне друкаваных выданняў;
  • стварэнне ведамасных узнагародаў;
  • стварэнне, пераўтварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў[5].

Міністры

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads