Рэклама

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рэклама (ад лац.: Reclamare — «сцвярджаць, выкрыкваць, пратэставаць») — інфармацыя, распаўсюджаная любым спосабам, у любой форме і з выкарыстаннем любых сродкаў, адрасаваная няпэўнаму колу асоб і накіраваная на прыцягненне ўвагі да аб’екта рэкламавання, фармаванне або падтрыманне цікавасці да яго і яго прасоўванне на рынку.

Хуткія факты Маркетынг, Асноўныя канцэпцыі ...
Remove ads

Іншыя паняцці рэкламы

Рэклама — галіна масавай камунікацыі, у рэчышчы якога ствараюцца і распаўсюджваюцца інфармацыйна вобразныя, экспрэсіўна суб’ектыўныя тэксты, адрасаваныя групам людзей з мэтай заахвоціць іх да вызначанага выбару або ўчынку.

Рэклама — аплачаная, неперсаналізаваная камунікацыя, якая ажыццяўляецца ідэнтыфікаваным спонсарам і выкарыстоўвае сродкі масавай інфармацыі з мэтай схіліць (да чагосьці) ці паўплываць (неяк) на аўдыторыю.

Выкарыстоўваюцца і больш вузкія вызначэння, напрыклад, абмяжоўваюцца толькі таварамі і паслугамі. Часам у вызначэнне ўключаюць такую прыкмету, як камерцыйныя інтарэсы.

Remove ads

Сацыяльная рэклама

Беларусь

У Законе Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе» даецца азначэнне паняцця «сацыяльная рэклама»:

рэклама правоў, ахоўных законам інтарэсаў або абавязкаў арганізацый або грамадзян, здаровага ладу жыцця, мераў па ахове здароўя, бяспецы насельніцтва, сацыяльнай абароне, прафілактыцы правапарушэнняў, ахове навакольнага асяроддзя, рацыянальнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў, развіццю беларускай культуры і мастацтва, міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, дзяржаўных праграм у сферах аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту альбо іншых з’яў (мерапрыемстваў) сацыяльнага характару, якая накіравана на абарону або задавальненне грамадскіх або дзяржаўных інтарэсаў, не носіць камерцыйнага характару і рэкламадаўцамі якой з’яўляюцца дзяржаўныя органы;[1]

Рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі абавязаны ажыццяўляць распаўсюджванне сацыяльнай рэкламы, прадастаўленай яе рэкламадаўцамі, у межах пяці працэнтаў ад аб’ёму вяшчання (асноўнай друкаванай плошчы) у суткі, адведзенага для рэкламы. Прапанаваныя рэкламадаўцам сацыяльнай рэкламы ўмовы, якія датычаць часу і спосабу яе распаўсюджвання, «з’яўляюцца абавязковымі для рэкламараспаўсюджвальніка, калі рэкламадавец звяртаецца да яго не пазней як за месяц да меркаванага тэрміну яе размяшчэння (распаўсюджвання)»[1].

У Інстытуце журналістыкі БДУ сацыяльную рэкламу вывучаюць на кафедрах сацыялогіі журналістыкі і тэхналогіі камунікацыі. У праграме ёсць курсы «Мастацтва рэкламы», «Рэкламная камунікацыя» і іншыя.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads