Валянцін Паўлавіч Зорын

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянці́н Па́ўлавіч Зорын (нар. 2 мая 1948, в. Крывошын Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1994—2001), кандыдат сельскагаспадарчых навук, прафесар.

Хуткія факты Валянцін Паўлавіч Зорын, Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 2 мая 1948 года ў в. Крывошын Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

З 1963 па 1967 — вучыўся ў Полацкім лясным тэхнікуме. З 1975 па 1981 завочна вучыўся на лесагаспадарчым факультэце Беларускага тэхналагічнага інстытута імя Кірава па спецыяльнасці «Інжынер лясной гаспадаркі».

З 1969 па 1971 — памочнік ляснічага ў Лагойскім, а затым у Капыльскім лясгасе Мінскай вобласці.

З 1971 па 1974 — начальнік цэха шырспажыву Капыльскага лясгаса.

З 1974 па 1981 — ляснічы Колаўскага лясніцтва Капыльскага лясгаса.

З 1981 па 1984 — дырэктар Дратунскага ваеннага лясгаса.

З 1983 па 1985 — дырэктар Пухавіцкага лясгаса Мінскай вобласці.

З 1985 па 1994 — намеснік Міністра лясной гаспадаркі Беларусі.

З 17 кастрычніка 1994 года па 1 лістапада 2001 года быў Міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[1].

З 2002 года — прафесар кафедры лесаўпарадкавання лесагаспадарчага факультэта БДТУ.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

4 сакавіка 2008 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Устойлівае кіраванне лясамі і дынаміка ляснога фонду Беларусі».

Асноўныя навуковыя дасягненні:

  • удзел у распрацоўцы праграм касмічнага маніторынгу лясоў Беларусі;
  • улік і прагноз лясных рэсурсаў пры планаванні прыродакарыстання;
  • укараненне аўтаматызаванай сістэмы ўліку лесасыравінных рэсурсаў.

Сааўтар двух манаграфій.

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads