Мірскі дзяржаўны каледж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мірскі дзяржаўны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Міры Карэліцкага раёна, створаная ў 1988 годзе як адзіная ў Беларусі навучальная ўстанова, якая рыхтавала спецыялістаў па рэстаўрацыі[1]. Размяшчаецца па адрасе вуліца Танкістаў, 42.
Сёння ў каледжы навучаецца каля 300 чалавек па шасці спецыяльнасцях[2]. Выпускнікі маюць магчымасць працягнуць адукацыю ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы, Індустрыяльна-педагагічным каледжы і Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі, з якімі заключаны дагаворы[2].
Remove ads
Гісторыя
Навучальная ўстанова была заснавана ў другім квартале 1988 года як Мірскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 234. Яно ад пачатку спецыялізавалася на падрыхтоўцы майстроў па рэстаўрацыйных работах[1].
1 верасня 1989 года ўстанова атрымала назву Мірскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 234 будаўніча-рэстаўрацыйных работ. Акрамя асноўнай спецыяльнасці «Рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы», рыхтавала спецыялістаў па спецыяльнасцях «Сталярныя, паркетныя і шкляныя працы» і «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва»[1].
26 чэрвеня 2001 года вучылішча было перайменавана ў Мірскае дзяржаўнае мастацкае ПТВ № 234 будаўніча-рэстаўрацыйных работ[1].
Вучылішча рыхтавала спецыялістаў па наступных кваліфікацыях[1]:
- сталяр; разьбяр па дрэве і бяросты; вытворца мастацкіх элементаў мэблі;
- мастак па роспісе дрэва; інкрустатар саломкай;
- ганчар; вытворца мастацкіх вырабаў з керамікі;
- рэстаўратар помнікаў драўлянага дойлідства;
- рэстаўратар дэкаратыўна-мастацкіх афарбовак; рэстаўратар дэкаратыўных тынковак і ляпніны;
- рэстаўратар помнікаў мураванага дойлідства.
З 2008 года ператворана ў сярэднюю спецыяльную навучальную ўстановы і атрымала новую назву — Мірскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж. Пачалася падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасцях «Тэхналогія дрэваапрацоўчай вытворчасці» і «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва»[1].
У 2022 годзе навучальная ўстанова атрымала сучасную назву[1].
Remove ads
Матэрыяльна-тэхнічная база
Для вытворчага навучання дзейнічаюць механічны цэх па дрэваапрацоўцы, 13 вучэбна-вытворчых майстэрняў, піларама і сушылка драўніны. Для тэарэтычнай падрыхтоўкі абсталявана 18 аўдыторый, з іх 8 прызначаныя для прафесійных дысцыплін. Для заняткаў фізічнай культурай выкарыстоўваюцца спартыўная і тэнісная залы, пакой атлетычнай гімнастыкі і стадыён[2].
Інтэрнат на 420 месцаў забяспечвае пражыванне ўсіх іншагародніх навучэнцаў. У вучэбным корпусе працуе сталовая на 180 пасадачных месцаў[2].
У каледжы дзейнічаюць 7 гурткоў прафесійнай накіраванасці, 3 спартыўныя секцыі, народны тэатр-студыя «Батлейка», вакальны гурток. Ёсць выставачная зала з лепшымі творамі навучэнцаў, пакой баявой славы, а таксама выстава-продаж практычных работ[2].
Remove ads
Удзел у рэстаўрацыйных працах
Будаўніча-рэстаўрацыйнае вучылішча брала ўдзел у рэстаўрацыі Мірскага замка, Нясвіжскага палаца, Лошыцкай сядзібы ў Мінску, царквы святых Пятра і Паўла ў Мінску[1].
Кіраўнікі
- Генадзь Віктаравіч Вахтомаў (1988—2000)
- Уладзімір Альбінавіч Кадлубай (2000—2013)
- Наталля Леанідаўна Кадлубай (з 2013)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads