Мір (Карэліцкі раён)

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мір (Карэліцкі раён)map
Remove ads

Мір[2] (трансліт.: Mir) — гарадскі пасёлак у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад Карэлічаў, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея; на аўтамабільнай дарозе Парачаны — Навагрудак — Нясвіж Р11. Рэспубліканская дарога Р64 злучае Мір з раённым цэнтрам Стоўбцы. Да нашага часу тут захаваўся знакаміты замак Ільінічаў і Радзівілаў — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Існуе некалькі меркаванняў датычна паходжання тапоніма «Мір». Беларускі географ В. Жучкевіч лічыў, што назва паселішча, імаверна, утварылася ад слова сацыяльнага значэння «мір» — калектыў удзельнікаў грамадства, часам раўназначнага паняццю «грамады»[3]. На думку В. Калніна, тапонім мае звязкі са словам «эмір» (паводле наймення военачальніка аддзелу ваяроў-татараў, што размяшчаліся тут). Згодна з меркаваннем Уладзіслава Сыракомлі, паселішча атрымала сваю назву паводле простага значэння слова «мір» (у гэтай мясцовасці праходзіла мяжа паміж Руссю і Літвой, аднак невядомым застаецца факт складання тут якога-небудзь мірнага дагавора)[4]. На думку некаторых даследчыкаў, назва паселішча пайшла ад лацінскага слова «mirum», што перакладаецца як «цуд»[5].

Таксама вядома, што пасяленні вясковага тыпу ў XXI стст. у гістарычных хроніках (напрыклад, «Аповесць мінулых часоў») завуцца «пагост» або «мір» (у лясной паласе)[6].

Thumb
Сябры гуртка Таварыства Беларускай Школы ў мястэчку Мір (1930-я гады). Стаіць крайняя справа Алёна Дземідовіч; у сярэднім шэрагу крайняя злева сядзіць Надзея Ермаковіч, справа ад яе Ганна Іванаўна Сташэўская; у першым шэрагу сядзіць крайні злева Іван Шуліцкі, крайні справа Леанід Іванавіч Сташэўскі. Фота з калекцыі Гальяша Чарняўскага.
Remove ads

Гісторыя

Упершыню згадваецца пад 1395 годам[7], калі крыжакі на чале з Конрадам фон Юнгінгенам зруйнавалі паселішча. Па нападзе вялікі князь Вітаўт даў «двор» Мір свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу, які ў 1434 годзе ўжо як вялікі князь надаў Мір свайму паплечніку, віленскаму кашталяну Пятру Сеньку Гедыгольдавічу.

З 1486 года Мір быў уладаннем Ільінічаў, якія абнеслі «двор» землянымі валамі. Таксама яны ўмацавалі і само паселішча, што мела чатыры брамы ў кірунках асноўных дарог — Замкавая, Віленская, Мінская і Слонімская. У 1520-я гады Юрый Ільініч заклаў Мірскі замак, першы пісьмовы ўспамін пра які датуецца 1527 годам. У 1553 годзе мястэчка стала сталіцай Мірскага графства, калі Ільінічы атрымалі графскі тытул ад імператара Фердынанда I[8]. У 1569 годзе, паводле тэстамента Юрыя Ільініча (малодшага), Мір перайшоў да М. К. Радзівіла «Сіроткі», які заснаваў тут Мікалеўскі касцёл (1585) і Траецкую царкву (1595).

У Міры жыло шматнацыянальнае насельніцтва. Мясцовыя татары займаліся агародніцтвам, гарбарствам, рымарствам; яўрэі — гандлем і пазыкамі; цыганы — конным промыслам; а русіны — пераважна рамяством. На мірскія кірмашы сцякаліся тавары і купцы з ВКЛ, Польшчы, Расіі, Германіі.

27 снежня 1579 кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў Міру Магдэбургскае права (няпоўнае). З 1589 горад знаходзіўся ў складзе Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў, якія ў канцы XVI — пачатку XVII стст. узвялі з трох бакоў тутэйшага замка бастыёны, з паўднёвага боку зрабілі сажалку, на поўнач ад бастыённых умацаванняў заклалі рэгулярны італьянскі парк. У замку да ўязной вежы дабудавалі перадбрам'е, на дзядзінцы пры паўночных і ўсходніх мурах у стылі Рэнесансу ўзвялі 3-павярховыя палацавыя карпусы, над замкавымі сценамі надбудавалі галерэі з байніцамі[9].

Падчас Трынаццацігадовай вайны ў 1655 годзе казакі Івана Залатарэнкі зруйнавалі Мір[8]. Па ваенных спусташэннях на канец XVII ст. тут было 478 двароў, 4 рамесныя цэхі, працавалі рамеснікі 49 спецыяльнасцей[8]. У 1705 годзе пры Траецкай царкве Караль Станіслаў Радзівіл заснаваў базыльянскі кляштар. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) Мір пэўны час займалі войскі караля Швецыі Карла XII. У 1-й палове XVIII ст. Радзівілы заснавалі тут палатняныя, суконныя і ткацкія майстэрні.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Мір апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце Мінскай губерні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1828 годзе расійскія ўлады падаравалі яго Вітгенштэйнам, з 1891 — ва ўладанні Святаполк-Мірскіх.

Станам на 1886 год у Міры было 2 царквы, 7 сінагог, мячэць, павятовае вучылішча, школа, паштовая станцыя, заезны дом, 74 крамы[10]. У 1893 тут збудавалі вінакурны завод. У канцы ХIХ — пачатку ХХ стст. у мястэчку праводзіліся 2 буйныя кірмашы (у лютым і ў траўні), куды з’язджаліся сяляне нават з вёсак наваколля Мінска[11]. 14 красавіка 1919 адбылося антыбальшавіцкае паўстанне, у выніку якога загінула 25 паўстанцаў і 30 чэкістаў[12].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Мір апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства. За польскім часам тут меліся паштовая ўправа, гродскі суд, 7-класная школа.

У 1939 годзе Мір увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёна Баранавіцкай, з 1954 — Гродзенскай вобласці (у 1956 годзе Мірскі раён скасавалі). У Другую сусветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 2000 годзе Мірскі замак уключылі ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2002 тут прайшло свята «Дзень беларускага пісьменства». З 2003 пачаў праводзіцца рэгулярны Рэгіянальны фестываль мастацтваў «Мірскі замак». 24 снежня 2008 года на аснове гарадскога пасёлка створаны аграгарадок[13].

Уладзіслаў Сыракомля ў Міры пачуў аповед, які лёг у аснову яго байкі «Паштальён». Якуб Колас апісаў мясцовы каларыт у паэме «Сымон-музыка».

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 5401 чал.[14]
  • 1995 год — 2,6 тыс. чал.[14]
  • 2005 год — 2,5 тыс. чал.
  • 2008 год — 2,4 тыс. чал.
  • 2016 год — 2250 чал.[15]
  • 2017 год — 2305 чал.[16]
  • 2023 год — 2175 чал.

Славутасці

Вядомыя асобы

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads