Місаіл (Пструх)

(пам. каля 1480) мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Місаіл Пструх, свецкае імя невядома, таксама сустракаецца Пструг, Пястручы, Пяструцкі, Пструцкі (пачатак XV ст., Чарэя — пасля 1480) — вялікалітоўскі праваслаўны царкоўны дзеяч, епіскап смаленскі (да 1454—1480), нарачоны мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі (1475—1480).

Хуткія факты Місаіл, Дзейнасць ...

Сын баярына Івана Чарэйскага, які меў яшчэ чатырох сыноў і прынамсі адну дачку — «паноў Чарэйскіх»[2]. Да 1454 года Місаіл ужо быў епіскапам смаленскім. У 1454 годзе разам з братам Міхаілам Пстругам заснаваў Траецкі манастыр у Чарэі. У 1456 годзе вярнуў з Масквы ў Смаленск абраз Маці Божай Адзігітрыі Смаленскай, звезены ў 1404 годзе апошнім смаленскім суверэнам князем Юрыем Святаславічам.

Спачатку выступаў супраць прыхільніка царкоўнай уніі, свайго папярэдніка мітрапаліта Рыгора Балгарына, пазней сам падтрымаў ідэю ўніі. Каля 1475 года нарэчаны мітрапалітам кіеўскім і ўсяе Русі, рэзідэнцыю трымаў у Наваградку. Не вядома як адбылося яго нарачэнне, напэўна, на саборы епіскапаў з удзелам вялікалітоўскай арыстакратыі.

Магчыма, мітрапаліт Місаіл быў ініцыятарам паслання Папе Сіксту як «сусветнаму папе» ў 1476 годзе, падпісаў яго разам з архімандрытамі манастыроў Кіева-Пячэрскага — Іванам, і Віленскага Траецкага — Макарыем, а таксама 13 вялікалітоўскімі арыстакратамі, у пасланні выказвалася гатовасць прыняць унію, скарга на вялікалітоўскае і польскае каталіцкае духавенства, якое крыўдзіць «рускую царкву» і вінаваціць праваслаўных у ерасі, просьба ўраўняць праваслаўных з каталікамі, ухваленне Фларэнційскага сабора і філіокве. Папа не адказаў на пасланне.

Кіраваў Кіеўскай мітраполіяй з тытулам епіскапа смаленскага, канстанцінопальскі патрыях не ўхваляў яго сувязяў з Рымам і не пасвяціў у мітрапаліты, а яшчэ пры жыцці Місаіла пасвяціў у мітрапаліты кіеўскія Спірыдона (Сатану).

Апошні раз згадваецца ў 1480 годзе, напэўна, неўзабаве памёр.

Remove ads

Зноскі

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 669–670.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q125352562'></a>
  2. Маюцца на ўвазе 5 сыноў баярына Івана Чарэйскага, Місаіл — праваслаўны епіскап смаленскі, заснаваў у сваёй частцы Чарэйскага маёнтка, на возеры Галаўлі, манастыр у імя св. Троіцы, паводле тастамента Місаіла права апекі над манастыром атрымаў Багдан Сапега; Міхаіл Пструх — ахвяраваў у 1454 годзе на карысць Чарэйскага манастыра св. Троіцы землі каля азёр Галаўля і Чарэя; Дашка — яго сыны (Іван, Васіль, Алехна і Сенька) каля 1475 года ахвяравалі Чарэйскаму манастыру са складу Чарэйскага маёнтка ворыўную зямлю ва ўрочышчы Клубінічы. Адзін з сыноў Дашкі — Сенька Дашкавіч, меў сына Васька Сенькавіча (зг. да 1524); Сенька — меў дачку, жонку Фёдара Фёдаравіча Друцкага-Сакалінскага; Мікіта — меў сына Ждана і ўнука Льва Жданавіча (узг. 1602); дачка — жонка князя Андрэя Уладзіміравіча.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads