Місісіпскі дзяржаўны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Місісіпскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Mississippi State University), таксама Місісіпскі дзяржаўны ўніверсітэт сельскай гаспадаркі і прыкладных навук (англ.: Mississippi State University for Agriculture and Applied Science) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца каля горада Старквіл у штаце Місісіпі.
Remove ads
Агульная характарыстыка
28 лютага 1878 года вучэльня была зарэгістравана як Місісіпіскі сельскагаспадарчы і механічны каледж і прыняла першых студэнтаў у 1880 годзе.
Арганізаваны ў 12 акадэмічных каледжаў і школ, універсітэт сёння прапануе больш за 180 праграм бакалаўрыяту, магістратуры, аспірантуры і павышэння кваліфікацыі. Універсітэт акрэдытаваны для прысуджэння ступеняў бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара.
Ва ўніверсітэце 160 будынкаў, а яго тэрыторыя складае каля 17 км², уключаючы фермы, пашы і лясы эксперыментальнай станцыі. Універсітэт таксама валодае дадатковымі 320 км² плошчы па ўсім штаце.
Remove ads
Структура
- Каледж сельскай гаспадаркі і навук аб жыцці
- Каледж архітэктуры і дызайну
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу
- Школа бухгалтарскага ўліку
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі
- Школа хімічнай інжынерыі
- Каледж лясных рэсурсаў
- Каледж ветэрынарнай медыцыны
- Школа навук аб чалавеку
- Ганаровы каледж
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads