Міхалінава (возера)

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхалі́нава[3][4][5], Грабеніцкае возера[3][4] — возера ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Мошна, за 7 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Лёзна, за 0,15 км на ўсход ад вёскі Міхалінава.

Хуткія факты Міхалінава, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,28 км² (0,31[2]). Даўжыня 1,06[2] (1,03[4][5]) км, найбольшая шырыня 0,42 (0,4[2]) км, даўжыня берагавой лініі 2,7 (2,65[4][5], 2,74[2]) км. Найбольшая глыбіня 8,9 м, сярэдняя 4,19[2] м. Аб’ём вады ў возеры 1,3 млн м³. Плошча вадазбору 3,74 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны дасягаюць вышыні 15 м. Берагі высокія, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Берагавая лінія ўмерана звілістая. У паўночнай частцы ў возера ўпадае ручай.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads