Міхал Францішак Карповіч
палітычны і царкоўны дзеяч, багаслоў-асветнік, удзельнік паўстання Касцюшкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхал Францішак Карповіч (4.10.1744, Камянец — 5.11.1803) — палітычны і царкоўны дзеяч, багаслоў-асветнік, удзельнік паўстання 1794 года.
Remove ads
Біяграфія
У 1757—61 гады вучыўся ў Брэсцкім езуіцкiм калегiуме. У 1761 годзе ўступіў у манаскі ордэн місіянераў. Да 1766 года служыў клірыкам у касцёле Святога Крыжа ў Варшаве. З 1767 выкладаў фiласофiю ў Варшаўскай семiнарыi, з 1771 — тэалогію ў Кракаве, у 1772—74 гады — тэалогію i царкоўную гiсторыю ў Віленскай семiнарыi. У 1774 пакінуў ордэн, а ў 1775 дзякуючы падтрымцы віленскага біскупа Ігнацы Масальскага стаў пробашчам у Гражышках на Сувальшчыне. Набыў шырокую вядомасць сваімі казаннямі, асабліва перад адкрыццём Трыбунала ВКЛ у Гродне (1775—84), на імяніны ўплывовых асоб, з нагоды юбілейнага года. Адзiн з першых на Беларусi ў духу Асветніцтва і з пазіцый фізіякратызму пачаў крытыку прыгону i жорсткага абыходжання паноў з сялянамi, прапаноўваў іх перавод на чынш, увядзенне парафіяльных школ. Яго погляды сустрэлі падтрымку рэфарматараў і караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Неўзабаве Міхал Францішак Карповіч атрымаў пасады архідыякана смаленскага (1776), пробашча прэнскага (1778), каноніка пазнанскага (1783), медаль «Заслужаным» (1778). З 1783 прафесар дагматычнай тэалогii ў Галоўнай школе ВКЛ у Вiльнi. Быў прыхiльнiкам Канстытуцыi 3 мая 1791 года. У час паўстання 1794 года увайшоў у паўстанцкi ўрад — Найвышэйшую літоўскую раду, пасля — у Найвышэйшую нацыянальную раду (намеснік радцы ў аддзеле інструкцыі). Пасля падаўлення паўстання жыў у Варшаве, быў звольнены з прафесарскай пасады. У 1797 прускімі ўладамі прызначаны біскупам віграўскім. У Віграх заснаваў духоўную семінарыю. У Гражышках сабраў багатую бiблiятэку.
Remove ads
Выбраная творы
- Kazania… w różnych okolicznościach miane t. 1-3, Kraków 1806; zobacz Ważniejsze kazania i mowy poz. 12
- Kazania i inne dzieła. T. 1-3. Edycja nowa i zupełna, Warszawa 1807—1808 Zbiór Biblioteki Kaznodziejskiej; t. 1 miał 2 wydania; zawartość t. 1: Kazania postne; t. 2-3: Kazania niedzielne
- Kazania, t. 1-8, Warszawa 1808—1814; z portretem autora i biografią; zawartość t. 1: Kazania postne troiste; t. 2: Kazania niedzielne w r. 1770 i 1771 miane w kościele Św. Krzyża w Warszawie; t. 3: Kazania niedzielne; t. 4-5: Kazania świątalne; t. 6: Kazania jubileuszowe; t. 7: Kazania trybunalskie; t. 8: Kazania przygodne; wydanie planowane na 11 tomów (w 3 ostatnich miały się znajdować Uwagi nad historią kościelną)
- Kazania postne we czwartki Wielkiego Postu miane, Przemyśl 1830; zobacz Ważniejsze kazania i mowy poz. 11; przekł. czeski (1869—1875)
Remove ads
Беларускія пераклады
- Казанне на пяты чацвер посту ў калегіуме Святога Яна ў Варшаве 1775 года 30 сакавіка: Пра шкоду страціць збавенне / Міхал Карповіч; пер. У. Сухапара // Песні Белавежы: Камянеччына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка / уклад. З. Дудзюк. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. — С. 23-25.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads