Міхась Гузоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міха́сь Гузо́ўскі[1] (1898 — пасля 1944) — беларускі нацыянальны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
У 1918—1919 гадах — член Беларускай вучнёўскай грамады ў Варонежы[2]. У 1921 — працаваў настаўнікам[2]. У лістападзе 1921 года прымусова накіраваны польскай школьнай адміністрацыяй на настаўніцкія курсы ў Кракаў[2].
У 1922 годзе накіраваны з рэкамендацыі ТБШ на вучобу ў Чэхаславакію[2]. Скончыў агранамічнае аддзяленне Пражскай вышэйшай палітэхнікі[2]. Быў адным з кіраўнікоў Аб’яднання беларускіх студэнтаў за граніцай і Заходняй Беларусі (АБСА), сябрам Беларускай грамады, Беларускага сялянскага саюза ў Празе, скаўцкай арганізацыі Беларускі Сокал і іншых[2].
У 1925 годзе абраны ў рэвізійную камісію Рады БНР[2]. У 1929 годзе вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, быў сябрам Беларускага гаспадарчага саюза[2].
У часе Другой сусветнай вайны жыў на Віленшчыне[2]. Летам 1944 года арыштаваны НКУС[2]. Далейшы лёс невядомы.
Remove ads
Зноскі
- У некаторых крыніцах — Мікалай Гузоўскі. Гл.: Супрацоўніцтва Беларускага студэнцкага саюза з маладзёжнымі арганізацыямі / У. П. Серпухаў
- Вашкевіч Андрэй, Пашкевіч Алесь, Чарнякевіч Андрэй. Кароткі нарыс беларускага пытання. — 1-е выд. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2008. — 396 с. — ISBN 978-985-6901-22-8.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads