Міхась Саўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхась Саўка або Міхал Саўка-Міхальскі (19 ліпеня 1927, в. Загор’е Навагрудскага павета, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 10 верасня 1990, Брусель) — беларускі мастак, рэстаўратар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай школе. Падчас нямецкай акупацыі ўдзельнічаў у маладзёжным руху, быў адным з кіраўнікоў Саюза беларускай моладзі. У 1944 годзе выехаў у Германію, а затым, у 1947 годзе пераехаў у Бельгію. Працаваў вуглякопам. Паступіў на вячэрнія курсы Мастацкай акадэміі. У гэты час пры Лювенскім універсітэце было арганізавана Згуртаванне беларускіх студэнтаў. Міхась Саўка ў 1951 годзе паступіў на факультэт археалогіі і мастацтва гэтага ўніверсітэта. Пасля заканчэння з дыпломам магістра, уладкаваўся на працу ў Каралеўскі інстытут мастацкай спадчыны . Працаваў спачатку як часовы рэстаўратар абразоў і скульптур, спецыялізаваўся на рэстаўрацыі касцельных фрэсак. З 1963 года атрымаў бельгійскае грамадзянства, быў залічаны ў штат сталых супрацоўнікаў, займаў пасаду адміністрацыйнага сакратара, а з 1982 — кіраўніка работ. Як практык праводзіў з каралевай заняткі па маляванні.
У рэстаўрацыі Міхась Саўка дасягнуў распрацаваў спецыяльную тэхніку рэстаўравання, пра якую пісаў у прафесійных часопісах. Асобна выдаў працы «Фіксацыя насценнага жывапісу полівінілавым спіртам: вопыт рэстаўратара» (1978—1979), «Рэстаўрацыя насценнага пахавальнага жывапісу XIV ст. у склепе Варнятонскай царквы» (1972—1975) і інш. Бельгійскае Міністэрства французскай культуры надало Міхасю Саўку званне доктара навук і мастацтва.
У 1985 годзе Міхась Саўка ад паралічу страціў працаздольнасць. Праз пяць гадоў памёр.
Пахаваны па яго жаданні на Стрэтхемскіх могілках у Лондане побач з трагічна загінулым раней сынам Маркам[1]. Па яго просьбе грошы, якія ў такіх выпадках збіраюць на кветкі, былі перададзены А. Надсану на дапамогу ахвярам Чарнобыля.[2]
Remove ads
Зноскі
- У Лёндане знойдзеная магіла вядомага беларускага мастака | Facebook . www.facebook.com. Francis Skaryna Belarusian Library and Museum in London (11 верасня 2023). Праверана 11 верасня 2023.
- паводле Я. Жучкі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads