Міхаэль Хайніш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаэль Хайніш (ням.: Michael Hainisch; 15 жніўня 1858 — 26 лютага 1940) — аўстрыйскі палітык. Другі прэзідэнт Аўстрыі. Ён быў абраны ў 1920 годзе.
Remove ads
Прэзідэнцтва
Удзельнічаў у выбарах як незалежны кандыдант, пасля абрання ў 1920 годзе займаў прэзідэнцкую пасаду 2 тэрміны да 1928 года, гэтак не прымкнуўшы да аніякай партыі.
У перыяд свайго прэзідэнцтва працаваў на пераадоленне той цяжкай сітуацыі, якая ўзнікла ў Аўстрыі пасля Першай сусветнай вайны. Развіваў аграрны сектар і турызм, асабліва ў Альпах, заахвочваў электрыфікацыю чыгунак. Ухваляў гандаль з памежнымі краінамі, як Германіяй. Стаў абаронцам нацыянальных традыцый і культуры і ініцыятарам стварэння закону аховы помнікаў. Хайніш быў ганаровым членам акадэміі навук.
У 1928 годзе асноўныя партыі прапанавалі ўнесці папраўкі ў канстытуцыю дзеля таго, каб пераабраць Хайніша на трэці тэрмін. Федэральны канцлер Ігнац Зайпель прапанаваў яшчэ адзін гадавы тэрмін для Хайніша, але той адмовіўся[6]. Пасля ён займаў пасаду міністра гандлю з 1929 па 1930 гады.
Міхаэль заўсёды падтрымліваў ідэі пангерманізму, таму ўхваліў аншлюс Аўстрыі нацысцкай Германіяй у 1938 годзе, як і многія яго суайчыннікі. Памёр у 1940 годзе, усяго праз год пасля пачатку Другой сусветнай вайны.
Remove ads
Зноскі
- Michael Hainisch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Michael Hainisch // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118544977 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118544977 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- Austria: Three-Room President Архівавана 3 лістапада 2012.. Time Magazine.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads