Міхаіл Аляксандравіч Чэхаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Аляксандравіч Чэхаў
Remove ads

Міхаіл Аляксандравіч Чэхаў (руск.: Михаи́л Алекса́ндрович Че́хов, 16(28).8.1891, Санкт-Пецярбург — 30 верасня 1955, Беверлі-Хілз, Каліфорнія) — рускі і амерыканскі акцёр, рэжысёр, педагог. Заслужаны артыст Рэспублікі (1924). Пляменнік А. П. Чэхава.

Хуткія факты Міхаіл Аляксандравіч Чэхаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1911 годзе скончыў Тэатральную школу А. С. Суворына ў Пецярбургу; працаваў у тэатры Суворына (Фёдар — «Цар Фёдар Іанавіч» А. К. Талстога). У 1913 годзе паступіў у трупу Маскоўскага Мастацкага тэатра, удзельнічаў у рабоце 1-й Студыі ММТ. Вырашальны ўплыў на Чэхава аказалі тэатральныя і этычныя ідэі К. С. Станіслаўскага, Л. А. Сулержыцкага і Я. Б. Вахтангава. Абвостранае ўспрыманне свету, эмацыйнасць, бліскучы дар імправізацыі, віртуознае майстэрства вылучылі Чэхава сярод найбуйнейшых рускіх акцёраў. Сярод яго лепшых прац: Фрэзер («Патоп» Бергера), Мальволіа («Дванаццатая ноч» Шэкспіра), Эрык XIV («Эрык XIV» Стрындберга), Гамлет («Гамлет» Шэкспіра), Аблеухаў («Пецярбург» Белага), Хлестакоў («Рэвізор» Гогаля). У 1919-22гадах Чэхаў кіраваў студыяй («Чэхаўская студыя»). У 1924 годзе стаў на чале 1-й Студыі ММТ, ператворанай у тым жа годзе ў ММАТ 2-і. У 1928 годзе Чэхаў з’ехаў за мяжу, кіраваў студыямі ў Літве, Латвіі ў 1932—1934 гадах, Вялікабрытаніі, групай «Эктарс лабараторы» у Галівудзе (1940-я гады). Здымаўся ў кіно. Сярод яго вучняў: англійскі акцёр Пол Роджэрс, амерыканскія кінаакцёры Грэгары Пек, Юл Брынер і інш.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads