Міхаіл Афанасьевіч Замулаеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Апанасавіч Замулаеў (19241944) — малодшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1945).

Хуткія факты Міхаіл Апанасавіч Замулаеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Міхаіл Замулаеў нарадзіўся 20 лістапада 1924 года ў вёсцы Паляна (цяпер — Перамышльскі раён Калужскай вобласці). Скончыў сем класаў школы. У жніўні 1942 года Замулаеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лютага 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў, пасля чаго камандаваў стралковым узводам 830-га стралковага палка 238-й стралковай дывізіі 50-й арміі 2-га Беларускага фронту. Вылучыўся падчас вызвалення Магілёва[1].

Thumb
Надмагільная пліта на Вайсковых могілках у Магілёве

27 чэрвеня 1944 года Замулаеў пераправіўся цераз Дняпро ў раёне вёскі Лупалава (цяпер — у межах Кастрычніцкага раёна Магілёва) і вызваліў вёску Ніжні Палавінны Лог, а затым захапіў нямецкі апорны пункт на заходнім беразе Дняпра. Пераследваючы адыходзячыя нямецкія войскі, узвод Замулаева выйшаў да ўскраіны Магілёва. У тым баі Замулаеў загінуў[1]. Пахаваны ў Магілёве на Вайсковых могілках па вуліцы Лазарэнкі[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераічнасць» малодшы лейтэнант Міхаіл Замулаеў пасмяротна быў ганараваны высокім званнем Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

У гонар Замулаева названа школа ў яго роднай вёсцы[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986.  Магілёўская вобласць.  408 с., іл.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads