Міхаіл Барысавіч Кроль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Барысавіч Кроль
Remove ads

Міхаіл Барысавіч Кроль (2 сакавіка 1879, Мінск — 6 жніўня 1939) — беларускі неўрапатолаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1931), член-карэспандэнт АН СССР (1939), доктар медыцынскіх навук (1918), прафесар (1921). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1931). 

Хуткія факты Міхаіл Барысавіч Кроль, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Дэканат медыцынскага факультэта БДУ, у цэнтры – дэкан М. Кроль. 1923

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1901). У 1923—1932 гадах загадчык кафедры, дэкан медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1930—1932 гадах дырэктар Мінскага медыцынскага інстытута. З 1933 года дырэктар клінікі нервовых хвароб Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1935—1939 гадах адказны рэдактар часопіса «Неўрапаталогія і псіхіятрыя».

Заснавальнік беларускай школы неўрапатолагаў. У клінічнай практыцы выкарыстаў метад хранаксіі, які дазваляе даследаваць тонкія функцыі нервовай сістэмы. Звярнуў увагу на ўзаемную абумоўленасць гнозісу, праксісу і маўлення. На клінічным матэрыяле паказаў значэнне адаптацыйнай ролі вегетатыўнай нервовай сістэмы. Займаўся віруснымі нейраінфекцыямі (шаленства, сыпны тыф, праказа), вывучаў тайговы энцэфаліт.

Remove ads

Асноўныя працы

  • Невропатологические синдромы. 2 изд. М.; Л.: Биомедгиз, 1936.

Зноскі

  1. Кроль Михаил Борисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads