Міхаіл Дзмітрыевіч Краснабаеў
беларускі тэатральны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Дзмітрыевіч Краснабаеў (5 лістапада 1960, в. Лябёдка, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі тэатральны дзеяч, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (2017—2022), старшыня мастацкага савета тэатра. «Чалавек года Віцебшчыны-2015».
Remove ads
Біяграфія
Пражываў з бацькамі ў в. Лелюкі Іўеўскага раёна. Бацька Дзмітрый Міхайлавіч Краснабаеў быў пасля вайны намеснікам дырэктара дзіцячага дома ў Іўі, а потым дырэктарам Лелюкінскай СШ, маці — завучам школы.
З 1980 па 1981 год год навучаўся ў Мінскім інстытуце культуры. З 1981 па 1985 год — ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.
З 1985 па 2004 год працаваў артыстам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод яго найбольш значных вобразаў: Сымон («Сымон-музыка» Якуба Коласа), Рамэа («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), Пётр («Мяшчане» М. Горкага), Шкаляр («Несцерка» В. Вольскага), Артур («Танга» С. Мрожака), Грэй («Алые паруса» А. Грына), Сушчэня, Барэйка («Выстрел в тумане» і «Пакахай мяне, салдацік!» па В. Быкаву) і іншыя.
З 2000 па 2001 год навучаўся ў Акадэміі перападрыхтоўкі работнікаў мастацтва, культуры і турызму, у «Майстэрні Пятра Фаменкі» (Масква, Расія).
З 2004 па 2017 год працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам тэатра імя Якуба Коласа.
Значнае месца ў рэжысёрскай творчасці М. Краснабаева займаюць спектаклі па творах У. Караткевіча: «Вераб’іная ноч» (па пралогу да рамана «Нельга забыць»), «Ладдзя роспачы» (па аднайменнай аповесці), «Леаніды не вернуцца на зямлю» (па раману «Нельга забыць»), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (па аднайменнаму раману). Міхаіл Краснабаеў паставіў шэраг добрых спектакляў для дзяцей: «Доктар Айбаліт», «Снежная каралева» Я.Шварца, «Прыгоды Дзюймовачкі» П. Ісайкіна і іншыя.
З 2017 па 2022 год М. Д. Краснабаеў — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
Remove ads
Узнагароды
- 1987 — дыплом Беларускага саюза тэатральных дзеячаў за ролю Сымона ў спектаклі «Сымон-музыка».
- 2003 — дыплом лаўрэата III ступені Рэспубліканскага конкурсу п’ес для тэатра «Чалавек і грамадства» ў намінацыі «Інсцэніроўка па творах беларускай літаратуры для драматычнага тэатру» за інсцэніроўку аповесці У. Караткевіча «Ладдзя роспачы».
- 2010 — Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
- 2012 — Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
- 2013 — Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
- 2015 — нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
- 2016 — ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны».
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads