Міхаіл Канстанцінавіч Клот
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Канстанцінавіч Клот (руск.: Михаил Константинович Клодт фон Юргенсбург, 30 снежня 1832 [11 студзеня 1833] — 1902) — рускі жывапісец. Сын гравёра К. К. Клота, пляменнік П. К. Клота.
Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1851—1858) у М. Н. Вараб’ёва. Член-заснавальнік Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. Прафесар-кіраўнік пейзажнага класа АМ (1871—1886). Аўтар рэалістычных пейзажаў рускай вёскі. Творы: «Вялікая дарога восенню» (1863), «На раллі» (1872), «Лясная далеч апоўдні» (1876—1878) — усё ў Траццякоўскай галерэі; «Пейзаж са статкам» (1869), «Бераг ракі» — абедзве ў Рускім музеі.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #138913188 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- Клодт Михаил Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads