Міхаіл Мар’янавіч Гружэўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Мар’янавіч Гружэўскі (13 студзеня 1955, Каменка, Маладзечанская вобласць — 22 верасня 2018) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 студзеня 1955 года ў в. Каменка Ашмянскага раёна Маладзечанскай вобласці.
Скончыў Каменскую васьмігадовую школу (1970), Ашмянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1973), гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981). Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Шлях Леніна» Іўеўскага раёна дыспетчарам (1973), служыў у пагранічных войсках (1973—1975). Працаваў выкладчыкам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі (1975—1984), намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце (1984—1986) у СШ № 2 г. Ашмяны. У 1986—1987 гадах — інспектар Ашмянскага раённага аддзела адукацыі. З 1987 года па 2018 год — дырэктар СШ № 1 г. Ашмяны.
Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 25, 26, 27 скліканняў.
Памёр 22 верасня 2018 года.
Remove ads
Узнагароды
- Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь (2002),
- Ордэн Францыска Скарыны (2011),
- грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014),
- званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» (2016).
Ушанаванне памяці
- Восенню 2019 года імя М. М. Грушэцкага прысвоена сярэдняй школе № 1 у г. Ашмяны[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads