Міхаіл Мікалаевіч Задорнаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Мікалаевіч Задорнаў
Remove ads

Міхаіл Мікалаевіч Задорнаў (нар. 21 ліпеня 1948, Юрмала[3], Латвійская ССР — 10 лістапада 2017[4]) — савецкі і расійскі празаік -сатырык, драматург , гумарыст, комік, член Саюза пісьменнікаў Расіі. Аўтар больш за дзесяці кніг. Сярод іх — лірычныя і сатырычныя апавяданні, гумарэскі, нарысы, дарожныя нататкі і п’есы. Аўтар антынавуковых гіпотэз у галіне этымалогіі і гісторыі славянства[5]. Вядомы сваімі шавіністычнымі і антызаходнімі выказваннямі[6][7][8][9][10].

Хуткія факты Міхаіл Задорнаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 21 ліпеня 1948 года ў Юрмале (Латвійская ССР). Скончыў рыжскую сярэднюю школу № 10. У 1974 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік.

Дэбютаваў на Цэнтральным тэлебачанні СССР у 1982 годзе з маналогам «Ліст студэнта дадому». Сапраўдная папулярнасць прыйшла ў 1984 годзе, калі Задорнаў ў перадачы «Вакол смеху» прадставіў свой фельетон «Два дзевятых вагона», які прынёс яму шырокую вядомасць. У 1984—1985 гадах — загадчык аддзела сатыры і гумару ў часопісе «Юнацтва». Апавяданні і мініяцюры Задорнава чыталі са сцэны многія вядомыя артысты, а пачынаючы з канца 1980-х гадоў ён стаў сам выконваць свае творы. З пачатку 1990-х гадоў Задорнаў быў аўтарам і вядучым вядомых тэлеперадач, такіх як «Аншлаг», «Смехапанарама», «Сатырычны прагноз», «Дочкі-маці».

Памёр 10 лістапада 2017 года ў Маскве[11].

Развітанне з Міхаілам Задорнавым адбылося 12 лістапада 2017 года ў закрытым рэжыме ў рытуальнай зале морга клінічнай бальніцы «Медсі»[12][13] на Пятніцкай шашы ў Маскоўскай вобласці.

Remove ads

Творчасць

Аўтар мноства гумарыстычных кніг і канцэртаў, таксама здымаўся ў кіно.

Зноскі

  1. Задорнов М. Н. Я никогда не думал…: ИзбранноеМ.: Эксмо, 2006. — 624 с. — ISBN 978-5-699-16143-0
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2622688'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28222934'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3049652'></a>
  2. Михаил Задорнов умер в московской клинике. РЕН ТВ (10 ноября 2017). Праверана 10 лістапада 2017.
  3. "Умер писатель-сатирик Михаил Задорнов — Meduza". Meduza. Праверана 2017-11-11.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads