Міхаіл Нікіфаравіч Вяргеенка

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Нікіфаравіч Вяргеенка (12 студзеня 1950(1950-01-12), Гомель16 ліпеня 2024(2024-07-16)[1], Мінск) — беларускі футбаліст і трэнер, гуляў на пазіцыі варатара. Чэмпіён СССР 1982 года. Заслужаны трэнер Беларусі.

Хуткія факты Міхаіл Вяргеенка, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 12 студзеня 1950 года ў Гомелі. Выхаванец гомельскага «Спартака».

Выступаў за «Дынама» (Мінск) з 17 верасня 1968 года па верасень 1983 года. Правёў 281 матч у рамках чэмпіянату СССР (забіў 1 гол: 17 чэрвеня 1982, бакінскаму «Нефтчы», з пенальці) і 28 гульняў у Кубку СССР. На працягу многіх гадоў быў капітанам каманды.

У 1972 годзе ў складзе маладзёжнай зборнай СССР ён стаў срэбным прызёрам першага ў гісторыі маладзёжнага чэмпіянату Еўропы. Быў асноўным галкіперам мінскага «Дынама» ў чэмпіёнскім сезоне 1982 года.

З верасня 1983 па май 1991 года працаваў трэнерам і начальнікам каманды «Дынама». З чэрвеня 1991 па май 1994 года быў галоўным трэнерам ФК «Дынама-Мінск». Пад яго кіраўніцтвам клуб выйграў свае першыя трафеі ў суверэнных чэмпіянатах Беларусі: чэмпіянат і Кубак Беларусі па футболе 1992. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі (чэрвень 1992 — май 1994, лістапад 1996 — верасень 1999). З 1998 па 2000 год быў генеральным дырэктарам ФК «Дынама-Мінск»[3].

Памёр 16 ліпеня 2024 года ў Мінску. Пахаваны на мінскіх Паўночных могілках.

Remove ads

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст у падтрымку дзеючай улады Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў масавых пратэстаў у 2020 годзе[4][5].

Сям’я

Сын — футбаліст і футбольны трэнер Аляксей Міхайлавіч Вяргеенка (нар. 1975).

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads