Міхаіл Панцялеевіч Краўчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Панцялеевіч Краўчанка (нар. 1914, в. Галоўчына, Барысаўскі раён, Белгародская вобласць — 24 чэрвеня 1944) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Remove ads
Біяграфія
24 чэрвеня 1944 года, прайшоўшы з баямі некалькі дзясяткаў кіламетраў, Краўчанка з групай смельчакоў першым дасягнуў берагоў Заходняй Дзвіны ў раёне Узрэчча. Нягледзячы на лютае супраціўленне нямецкіх войск, не маючы сродкаў для пераправы, герой-гвардзеец знайшоў драўляную дошку, скінуў з сябе абмундзіраванне і з аўтаматам у руках рынуўся ўплаў. Прыклад з Краўчанкі ўзяла і астатняя група байцоў. Выкарыстоўваючы падручныя сродкі (броўны, галлё, дошкі), яны хутка фарсіравалі раку.
Агнём аўтаматычнай зброі і ручнымі гранатамі байцы знішчылі больш за два дзясяткі номецкіх салдатаў, тым самым стварылі плацдарм на левым беразе Заходняй Дзвіны. Пад прыкрыццём агню ініцыятара групы аўтаматчыкаў М. П. Краўчанкі на другі бок ракі амаль без страт пераправіўся батальён, а потым і іншыя палкі дывізіі.
Праследуючы праціўніка праз раку Ула ў раёне сяла Мартынава 26 чэрвеня 1944 года быў цяжка паранены, патануў у рацэ.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года радавому Краўчанку Міхаілу Панцялеевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[2].
Remove ads
Памяць
На брацкай магіле на Кляшчынскіх могілках устаноўлены помнік (1965) воінам, якія загінулі пры вызваленні раёна, сярод якіх імя М. П. Краўчанкі[3].
7 мая 1970 года піянерскай дружыне Бачэйкаўскай школы прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Панцялеевіча Краўчанкі.
Зноскі
- ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads