Міхаіл Паўлавіч Мебш
Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Паўлавіч Мебш (25 мая 1921 — 27 сакавіка 1944) — чырванафлоцец Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Remove ads
Біяграфія
Міхаіл Мебш нарадзіўся 25 мая 1921 года ў горадзе Бабруйск[1]. Да вайны працаваў у калгасе. У 1941 годзе Мебш быў прызваны на службу ў Ваенна-марскі флот СССР. З мая 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да сакавіка 1944 года чырванафлоцец Міхаіл Мебш быў разведчыкам разведвальнага ўзвода 384-га асобнага батальёна марской пяхоты Адэскай ваенна-марской базы Чарнаморскага флоту. Вызначыўся падчас вызвалення Мікалаева[2].
У складзе дэсантнай групы Канстанціна Альшанскага Мебш у сакавіку 1944 года высадзіўся ў Мікалаеўскім рачным порце і на працягу двух сутак прыняў актыўны ўдзел у адбіванні васемнаццаці варожых контратак. 7 сакавіка 1944 года Мебш загінуў у баі практычна з усімі сваімі таварышамі, аднак альшанцы паспяхова выканалі баявую задачу, знішчыўшы каля 700 нямецкіх салдат і афіцэраў і вялікую колькасць баявой тэхнікі. Пахаваны ў Скверы 68-мі дэсантнікаў у Мікалаеве[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 красавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» чырванафлоцец Міхаіл Мебш пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «За адвагу»[2].
Remove ads
Зноскі
- Паводле адных дадзеных з’яўляецца ўкраінцам, выхадцам з сяла Падалянскае, сучаснага Дэражнянскага раёна Хмяльніцкай вобласці, паводле іншых — беларусам, выхадцам з горада Бабруйск, сучаснай Магілёўскай вобласці
- Міхаіл Паўлавіч Мебш на сайце «Героі краіны»
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads