Міхаіл Раманавіч Суднік

мовазнавец, From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Раманавіч Суднік (21 лістапада 1910, в. Пяцюлёва, Полацкі раён, Віцебская вобласць — 19 снежня 1995) — беларускі мовазнавец. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1970), кандыдат філалагічных навук (1954). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1980).

Хуткія факты Міхаіл Раманавіч Суднік, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1938 годзе Мінскі педагагічны інстытут. У 19441952 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 19521957 гг. загадчык сектара Інстытута мовазнаўства АН БССР, у 19571983 гг. дырэктар, адначасова з 1975 г. загадчык сектара лексікалогіі і лексікаграфіі, старшы навуковы супрацоўнік, з 1992 г. саветнік пры дырэкцыі Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Асноўныя напрамкі даследаванняў — беларуская лексікалогія і лексікаграфія, арфаграфія, тэрміналогія, анамастыка. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага слоўніка» (1953), «Беларуска-рускага слоўніка» (1962), «Арфаграфічнага слоўніка» (5-е выд., 1982), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1-5, 1977—1983). Старшыня Беларускага (1959—1985 гг.), Член Міжнароднага (з 1973 г.) камітэтаў славістаў.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у манаграфіі.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1979), медалямі.

Remove ads

Публікацыі

  • К истории белорусской лексикографии (XVI—XVII веках) : Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата филологических наук / Акад. наук БССР. Ин-т языковедения. — Минск : [б. и.], 1953. — 26 с.; 22 см.
  • Слоўнік асабовых уласных імён. — Мн., 1965.
  • Орфографический словарь. 6-е изд., доп. и уточн. / Н. П. Лобан, М. Р. Судник — Мн.: Народная асвета, 1990. — 255,[1] с. 20 см.
  • Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, больш за 65000 слоў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа; пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко — МН.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — 783, [1] с.
  • Пытанні культуры пісьмовай мовы / Пад. рэд. А. І. Падлужнага; [аўт.: М. Р. Суднік і інш.] — Мінск: Народная асвета, 1991. — 173, [2] с.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 254. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13028710'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q24038862'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q14271902'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads