Міхаіл Фёдаравіч
цар маскоўскі, першы з дынастыі Раманавых From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Фёдаравіч (12 (22) ліпеня 1596—13 (23) ліпеня 1645) — першы рускі цар з дынастыі Раманавых.
Remove ads
Біяграфія
Пры Барысе Гадунове Раманавы падвергліся апале. Сыны Мікіты Раманавіча — Фёдар, Аляксандр, Міхаіл, Іван і Васіль, былі пастрыжаны ў манахі і сасланыя ў Сібір у 1601 годзе У 1605 годзе Лжэдзмітрый I, каб на справе даказаць сваяцтва з Раманавымі, вярнуў са ссылкі яшчэ жывых членаў роду. Вярнуліся Фёдар Мікітавіч (у манастве Філарэт) з жонкай Ксеніяй Іванаўнай (у манастве Марфай) і дзецьмі, і Іван Мікітавіч. Марфа Іванаўна з сынам Міхаілам пасяліліся спачатку ў кастрамской вотчыне Раманавых, сяле Домніне, а затым хаваліся ад пераследу польска-літоўскіх атрадаў у манастыры Св. Іпація каля Кастрамы.
21 лютага 1613 года 16-гадовы Міхаіл Фёдаравіч быў абраны Земскім саборам на царства, такім чынам стаў родапачынальнікам царскай дынастыі Раманавых. 11 ліпеня 1613 года Міхаіл каранаваны ва Успенскім саборы Крамля. У маленства цара (1613—1619) краінай кіравалі яго маці вялікая старыца Марфа і яе родзічы з баяр Салтыковых, у 1619-1633 — бацька, патрыярх Філарэт, які вярнуўся з палону і меў тытул «Вялікага Гасудара». У 1625 годзе Міхаіл Фёдаравіч прыняў тытул «Самадзержца Усерасійскага». Пры двоеўладдзі дзяржаўныя граматы пісаліся ад імя Гасудара Цара і Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі.
У царстваванне Міхаіла Фёдаравіча былі спынены войны са Швецыяй (Сталбоўскі мір, 1617) і Рэччу Паспалітай (1634), адноўлены адносіны з замежнымі дзяржавамі. 1631—1634 гадах пачалася арганізацыя палкоў «новага строю» (рэйтарскага, драгунскага, салдацкага). У 1632 годзе заснаваны першы жалезаробчы завод пад Тулай.
Міхаіл Фёдаравіч памёр 13 ліпеня 1645 года ад вадзяной хваробы ва ўзросце 49 гадоў. Пахаваны ў Архангельскам саборы Крамля.
Remove ads
Дзеці
- Аляксей Міхайлавіч (1629—1676)
- Іаан Міхайлавіч (1633—1639)
Зноскі
- RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- RKDartists Праверана 13 верасня 2022.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
- К. Б.—Р. Алексей Михайлович // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 23–35.
- Алексей Михайлович // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1911. — Т. 1. — С. 312–313.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads