Міхаіл Ціханавіч Сцепанішчаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Ціханавіч Сцепанішчаў
Remove ads

Міхаіл Ціханавіч Сцепані́шчаў (15 лістапада 1917, в. Хмялінец, Задонскі раён, Ліпецкая вобласць — 8 верасня 1946, Баранавічы) — лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Савецкага Саюза.

Хуткія факты Міхаіл Ціханавіч Сцепанішчаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1938 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенную авіяшколу, на фронце з чэрвеня 1941 года.

Ваяваў на Паўднёвым, Сталінградскім, Паўднёва-Заходнім, 4-м Украінскім і 3-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у вызваленні Каўказа, Украіны, Літвы, Беларусі, еўрапейскіх дзяржаў.

Лётчык, камандзір звяна, намеснік камандзіра і камандзір эскадрыллі, штурман і намеснік камандзіра 76-га гвардзейскага авіяпалка, маёр Сцепанішчаў здзейсніў 222 баявыя вылеты.

Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў двойчы 26 кастрычніка 1944 года і 29 чэрвеня 1945 года за 127 паспяховых баявых вылетаў, узорнае выкананне баявых задач камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка пад Сталінградам, пры вызваленні Данбаса, Паўночнага Каўказа і Крыма. Асабліва вызначыўся Сцепанішчаў пры знішчэнні жывой сілы і артылерыі праціўніка ў раёне Кенігсберга.

Агулам за гады вайны Сцепанішчаў здзейсніў 234 баявых вылеты. Быў цяжка ранены.

Пасля вайны жыў у Баранавічах.

Скончыў жыццё самагубствам з табельнай зброі ў верасні 1946 года. Пахаваны на гарадскіх вайсковых могілках, адкуль рэшткі ў 1954 годзе перанесены на гарадскія могілкі.

Remove ads

Памяць

На радзіме, у вёсцы Хмялінец Задонскага раёна Ліпецкай вобласці, устаноўлены бронзавы бюст.

Імем Сцепанішчава названы вуліцы і школы, у тым ліку ў Баранавічах[2], Задонску, Нальчыку, Ліпецку, Валгаградзе.

У 1986 годзе на магіле ўстаноўлена пліта шэрага мармуру (1 м х 0,6 м) з выявай дзвюх Залатых Зорак і надпісам: «Двойчы Герой Савецкага Саюза Сцепанішчаў Міхаіл Ціханавіч 15.XI.1917- 08.IX.1946. Вечная памяць герою»[3]

Remove ads

Зноскі

  1. Степанищев Михаил Тихонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. В Барановичах появится остановка «Сквер имени Степанищева» (руск.). nashkraj.by. Праверана 18 сакавіка 2024.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads