Міхнаўшчына

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мі́хнаўшчына[1] (трансліт.: Michnaŭščyna, руск.: Михновщина) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 20 км на поўнач ад Баранавіч, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы. Насельніцтва 11 жыхароў, 6 гаспадарак (2005).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Паводле перапісу 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак — уладанне Хмялеўскіх. У 1909 годзе каля вёскі існавалі 2 маёнткі з назвай Міхнаўшчына (належалі Хмялеўскім).

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да Міхнаўшчыны далучана суседняя в. Нячэхі.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсавета[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе:
    • 1897 — 14 двароў, 50 жыхароў, у маёнтку — 1 двор, 13 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1909 — 21 двор, 83 жыхары, у 2 маёнтках — 2 двары, 6 жыхароў.
    • 1921 — 9 двароў, 39 жыхароў.
    • 1939 — 110 жыхароў.
    • 1959 — 102 жыхары.
    • 1998 — 15 двароў, 13 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 11 жыхароў, 6 гаспадарак.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads