Мішэл Тэмер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мішэл Тэмер
Remove ads

Мішэ́л Міге́л Элі́яс Тэ́мер Лулі́а (парт.: Michel Miguel Elias Temer Lulia; 23 верасня 1940, Тыетэ, Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, адвакат, доктар юрыдычных навук, старшыня Партыі бразільскага дэмакратычнага руху. З 2011 года займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Бразіліі, а пасля імпічменту прэзідэнту Дылме Русеф у жніўні 2016 года стаў выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны і 37-м кіраўніком дзяржавы.

Хуткія факты Мішэл Мігель Эліяс Тэмер Луліа, 37-ы Прэзідэнт Бразіліі ...
Remove ads

Біяграфія

Сям’я Тэмера паходзіць з паўночна-ліванскай вёскі Бтаабура, размешчанай непадалёк ад горада Трыпалі і населенай пераважна хрысціянскім насельніцтвам. Такім чынам, ён з’яўляецца другім віцэ-прэзідэнтам Бразіліі ліванскага паходжання пасля Жазэ Марыі Алкміна.

Мішэль Тэмер скончыў Юрыдычны факультэт універсітэта Сан-Паўлу. У 1983 годзе быў прызначаны генеральным пракурорам горада, затым узначальваў сакратарыят па грамадскай бяспецы ў прэфектуры.

З 1987 па 2010 год Тэмер шэсць разоў абіраўся дэпутатам ад штата Сан-Паўлу. Больш за тое, у 1997—2001, а таксама 2009—2010 гады ён быў спікерам Палаты дэпутатаў краіны.

З 2001 года Тэмер узначальвае Партыю бразільскага дэмакратычнага руху.

17 снежня 2010 года Тэмеру давялося пакінуць Палату дэпутатаў у сувязі з яго выбраннем віцэ-прэзідэнтам Бразіліі.

12 мая 2016, пасля пачатку працэдуры імпічмента прэзідэнта Дылмы Русеф, прызначаны в. а. Прэзідэнта Бразіліі[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Cardenas N. Michel Temer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Michel Miguel Elias Temer Lulia // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. "Мішэл Тэмер уступіў на пасаду прэзідэнта Бразіліі". БЕЛТА. 1 верасня 2016. Праверана 01-09-2016. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads