Сан-Паўлу
горад у Бразіліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сан-Паўлу (парт.: São Paulo) — горад у Бразіліі. Сан-Паўлу быў заснаваны ў 1554 годзе езуітамі. Да XIX стагоддзя быў невялікім правінцыйным горадам. У XX стагоддзі пасля Другой сусветнай вайны пачалося асноўнае развіццё горада. Мільёны мігрантаў з Японіі, Італіі і некаторых краін Міжземнамор’я пасяліліся менавіта там. Цяпер Сан-Паўлу па колькасці насельніцтва трэці горад у свеце пасля Токіа і Нью-Ёрка (19,4 мільёнаў жыхароў), у Сан-Паўлу прадукуецца 25 % ВУП краіны. Тут знаходзіцца амаль палова прамысловых прадпрыемстваў Бразіліі, ў тым ліку авіяцыйнае прадпрыемства «Эмбраер».
Метраполія аказвае значны ўплыў на нацыянальным і міжнародным узроўні, з пункту гледжання культуры, эканомікі і палітыкі. Сан-Паўлу з’яўляецца домам для некалькіх важных помнікаў, паркаў і музеяў, як Мемарыял Лацінскай Амерыкі, Музей партугальскай мовы, Мастацкі музей Сан-Паўлу, Ібірапуэра Парк і Паўліста Авеню, які з’яўляецца самым важным фінансавым цэнтрам Сан-Паўлу. Горад прымае шмат мерапрыемстваў высокага ўзроўню, як Фестываль мастацтва Сан-Паўлу, Гран-пры Бразіліі ў Формуле-1, Тыдзень моды Сан-Паўлу і Сан-Паўлу Інды 300.
У горадзе таксама размяшчаецца Сан-Паўлаўская Фондавая біржа, рынак ф’ючарсаў і біржа рынку збожжавых, якая з’яўляецца другой па велічыні фондавай біржай ў свеце паводле рыначнага кошту[3]. Сан-Паўлу ёсць домам для некаторых з самых высокіх будынкаў у Бразіліі, як Mirante do Vale, Italia, Altino Arantes, North Tower, UNSCOM і многія іншыя. Горад таксама вядомы сваім ненадзейным надвор’ем, вялікім памерам верталётнага парка, архітэктурай і мноствам небаскробаў[4].
Remove ads
Гісторыя

Першае паселішча ў гэтым месцы было заснавана ў 1532 годзе і мела назва Сан-Вісентэ. Гэта была першая сталая партугальская калонія ў Новым свеце[5]. Праз дваццаць два гады місіянеры-езуіты Мануэль да Нобрега і Жазэ дэ Аншыета заснавалі 25 студзеня 1554 года вёску Сан-Паўлу-дус-Кампус-дэ-Піратынінга ў 68 кіламетрах ад Сан-Вісентэ. Святары малі за мэту хрысціць мясцовыя плямёны тупі і гуарані ў каталіцкую веру і прыняць партугальскае падданства. Аднак езуіты былі пазней часцяком не ў ладах з партугальскімі ўладамі, галоўным чынам, Маркізам дэ Памбалам, які ў выніку выгнаў іх з Бразіліі.
Сан-Паўлу афіцыйна стаў горадам у 1711 годзе. У XIX стагоддзі горад перажываў эканамічны росквіт, дзякуючы экспарту кавы, якая пастаўлялася з суседняга горада Сантус. Пасля адмены рабства ў 1888 годзе, хвалі імігрантаў з Партугаліі, Італіі, Іспаніі і іншых еўрапейскіх краін накіраваліся ў Сан-Паўлу, каб «адбяліць расу», бо партугальска-бразільскія ўлады асцерагаліся, што колькасць чорнага насельніцтва Бразіліі будзе расці значна хутчэй, чым іншыя групы. У выніку еўрапейцам былі прадастаўлены зямельныя ўладанні ў якасці стымулаў для іміграцыі, а некаторыя працавалі на кантрактнай аснове на кававых плантацыях. Зноў прыбылія людзі і іх нашчадкі прыехалі, каб «зрабіць Амерыку», і ў наш час найвыбітнейшыя прадпрымальнікі краіны маюць італьянскія, партугальскія і нямецкія прозвішчы, як Матарацца, Дыніз і Мюлер.
Да пачатку XX стагоддзя збор кавы рэзка рэзка ўпаў, бо, сярод іншых фактараў, адбылася рэзкае зніжэнне сусветных коштаў на каву. З крахам Уол-стрыт у 1929 годзе, кававыя бароны сталі губляць свой уплыў і статус. Эканоміка шукала іншыя альтэрнатывы, як вытворчасць цукровага трыснягу і алкаголю. З цяжкасцямі, выкліканымі Другой сусветнай вайной, калі прамыслова развітыя краіны не пастаўлялі імпартныя тавары ў краіну, і ў адпаведнасці з нацыянальнымі тэндэнцыямі да імпартазамяшчэння, Сан-Паўлу пачаў індустрыялізацыю накіраваную на павілічэння выпуску тавараў унутранага спажывання. Мясцовыя прадпрымальнікі пачалі ўкладваць грошы ў развіццё прамысловасці Сан-Паўлу, прыцягваючы новыя кантынгенты мігрантаў у горадзе, у асноўным італьянцаў. У дадатак да еўрапейцаў, японцы і сірыйскія і ліванскія імігранты прыбылі сюды ў вялікай колькасці ў першай палове XX стагоддзя. На працягу ўсяго стагоддзя хуткі рост эканомікі горада таксама прыцягнуў велізарныя хвалі мігрантаў з бедных раёнаў Бразіліі, асабліва з паўночна-ўсходняй частцы краіны. Сан-Паўлу падтрымліваў высокія тэмпы эканамічнага росту за кошт 1920-х гадоў, калі назіраліся вялізарныя патокі іміграцыі, хуткая індустрыялізацыя і прыход інвестыцый. У пачатку 1920-х будынак Сампаё Марэйра дасягнуў беспрэцэдэнтных 14 паверхаў, а ўжо да канца дзесяцігоддзя будынак Марцінелі перавысіў гэту колькасць паверхаў удвая. Таксама ўзрасла колькасць аўтамабіляў і дызельных аўтобусаў, што дазволіла працаўнікам сферы абслугоўвання ездзіць з прыгарадаў на працу ў цэнтр горада.

Аднак з-за канкурэнцыі з многімі іншымі бразільскімі гарадамі, якія часам прапануюць падатковыя льготы для кампані, дзеля прываблівання месца для будаўніцтва прадпрыемстваў, Сан-Паўлу ў асноўных відах эканамічнай дзейнасці паступова выйшаў з прамысловага профілю на карысць сферы паслуг у канцы XX стагоддзя. Горад з’яўляецца домам для вялікай колькасці мясцовых і міжнародных банкаўскіх офісаў, юрыдычных фірмаў, транснацыянальных кампаній і бытавога абслугоўвання. Сучасны твар горада паўстаў у 1930-я гады, у асноўным застаючыся нязменным. Сан-Паўлу не хапала якой-небудзь планіроўцы гораду да 1889 года, а закон заніравання быў прыняты толькі ў 1972 годзе. Большая частка горада захавала каланіяльныя аспект, з вузкімі вуліцамі, пацёртымі будынкамі і старымі цэрквамі ў францысканскім стылі.


У 1924 годзе горад падвергнуўся бамбардзіроўцы падчас паўстання тэнентыстаў. Паміж 1920 і 1940 гадамі насельніцтва падвоілася, дасягнуўшы 1,3 мільёна чалавек. Нягледзячы на тое, што насельніцтва Рыа-дэ-Жанэйра таксама расло хуткімі тэмпамі ў гэты перыяд, праз некалькі дзесяцігоддзяў Сан-Паўлу пераўзышоў свайго канкурэнта ў колькасці насельніцтва. У 1939—1945 гадах інжынер Францыска Прэстэс Мая пабудаваў шматпалосны праспект 9 de Julho (Праспект 9 ліпеня) і пашырыў многія іншыя вуліцы, нягледзячы на супраціўленне з боку перамешчанага насельніцтва. Да 1947 года ў Сан-Паўлу быў пабудаваны будынак Дзяржбанка, а некалькі пазней гарадская бібліятэка імя Марыа дэ Андрадэ. Да 1950 года метраполія Сан-Паўлу вырасла да 2,2 млн чалавек у параўнанні з 2,4 мільёнамі ў Рыа-дэ-Жанэйра, але праз дзесяць гадоў у Сан-Паўлу паказчык колькасці насельніцтва пераўзвышаў 3,7 млн чалавек, у параўнанні з Рыа 3,3 млн чалавек, такім чынам горад умацоўваў сваю рэпутацыю як аднаго з найбольш дынамічна квітнеючых гарадскіх цэнтраў свету. У 1960 годзе Сан-Паўлу ўключаў у сябе амаль палову насельніцтва штата Сан-Паўлу (самы населены штат у Бразіліі), а колькасць працуючага насельніцтва горада складала каля адной траціны ад агульнай колькасці занятых у прамысловасці краіны. З-за павілічэння колькасці аўтамабіляў горадзе была пабудавана хуткасная аўтамагістраль Бандэйрантыс, якая забяспечвае хуткі доступ да цэнтру горада. Будаўніцтва дарог працягваецца і на сённяшні дзень, але ніякае іх павілічэння не можа вырашыць праблему стварэння затораў на дарозе. Будаўніцтва метрапалітэна было пачата ў канцы 1960-х у надзеі на паляпшэнне сітуацыі, на сёння лініі метро працягваюць пашырацца і дапаўняцца.
Нягледзячы на свае шматлікія беды, Сан-Паўлу застаецца бізнес-цэнтрам Лацінскай Амерыкі. Квітнеючы спачатку дзякуючы кававай прамысловасці, а пазней індустрыялізацыі, на пачатку XXI стагоддзя горад у асноўным ёсць цэнтрам сферы паслуг. Яго велізарны рынак, каля 20 мільёнаў чалавек жывуць у метраполіі Сан-Паўлу, з’яўляецца магнітам для транснацыянальных карпарацый. Дзякуючы мастацкім выставам, як Feira Bienal Internacional de Arte, і рэпутацыі месца правядзення перадавых музычных канцэртаў, горад стаў чымсьці накшталт культурнага цэнтра. Эканамічны рост і экспарт тавараў падняў занятасць і заробную плату насельніцтва. Узровень забойстваў скараціўся амаль на чвэрць з моманту свайго піка.
Вяртанне гарадскога савета і прыход прыватных універсітэтаў пойшло на карысць гістарычнаму цэнтру, аднак бізнес працягвае рухацца да новых раёнаў, як Ітаім і Берыні. Сан-Паўлу таксама прыцягвае больш наведвальнікаў, чым Рыа-дэ-Жанэйра, што сведчыць пра інтэнсіўнае суперніцтва паміж дзвюма метраполіямі.
Remove ads
Геаграфія
Сан-Паўлу размешчаны на паўднёвым усходзе Бразіліі, у паўднёва-ўсходнім штаце Сан-Паўлу, прыкладна на паўдарогі паміж Курытыба, сталіцы штата Парана, і Рыа-дэ-Жанэйра, былой сталіцы Бразіліі. Горад размешчаны на плато Сера-ду-Мар, якое з’яўляецца часткай вялізнага Бразільскага нагор’я, з сярэдняй вышынёй каля 799 метраў над узроўнем мора, нягледзячы на тое, што горад размяшчаецца на адлегласці ўсяго каля 70 кіламетраў ад Атлантычнага акіяна. Узгорыстая мясцовасць пераважае ва ўрбанізаваных раёнах Сан-Паўлу, за выключэннем паўночнай частцы горада, дзе горная града Сера-да-Кантарэйра можа пахваліцца ўзвышшамі і наяўнасцю значных рэшткаў трапічных лясоў Атлантыкі. Увесь рэгіён вельмі стабільны тэктанічна, і ніякай сейсмічнай актыўнасці калі-небудзь тут не было зафіксавана.
Рэкі Тыэтэ і яе прыток Пінейрус, некалі былі важнымі крыніцамі прэснай вады і месцам правядзення свабоднага часу для Сан-Паўлу. Тым не менш, шматлікія прамысловыя сцёкавыя воды і скід сцёкавых вод у XX стагоддзі выклікала моцную забруджанасць рэк. Аднак зараз вядзецца праграма па істотнай ачыстцы для абедзвюх рэк, якая фінансуецца за кошт партнёрскага дагавора паміж мясцовымі органамі ўлады і міжнароднымі банкамі развіцця, як Японскі банк міжнароднага супрацоўніцтва.
У рэгіёне вакол Сан-Паўлу няма вялікіх натуральных азёр, аднак вадасховішчы Білінгс і Гварапіранга, якія месцяцца на паўднёвай ускраіне горада, выкарыстоўваюцца для вытворчасці электраэнергіі, для захоўвання вады, і як месца правядзення забаўляльныя мерапрыемстваў, як парусны спорт. Арыгінальная флора складаецца ў асноўным з самых разнастайных шыракалістых вечназялёных раслін. Сёння інтрадукцыя для Сан-Паўлу з’яўляецца агульнай, бо мяккі клімат і багатыя дажджы дазволі мноству трапічных, субтрапічных і ўмераных раслін расці тут, асабліва паўсюдным стаў эўкаліпт.
Клімат
Горад мае вільготны субтрапічны клімат, у адпаведнасці з класіфікацыяй Кёпена[6]. Улетку тэмпература складае ад 17 °C да 28 °C, але можа даходзіць да 32 °C у самыя гарачыя дні. Узімку тэмпература вагаецца паміж 11 °C-23 °C, але можа апускацца да 6 °C у самыя халодныя дні. Самая высокая тэмпература складала 35,3 °C, яна была зафіксіравана 15 лістапада 1985 года[7]. Самая нізкая тэмпература за перыяд назірання складала −2 °C і была зафіксавана 2 жніўня 1955 года, у той жа дзень неафіцыйна была зафіксавана тэмпература −3,8 °C. Сярэдняя тэмпература на працягу ўсяго года з’яўляецца аналагічнай той, што назіраецца ў Сіднеі і Лос-Анджэлесе. Паўднёвы тропік, які праходзіць прыкладна на 23° 27' паўднёвай шырыні, праходзіць на поўначы ля самага Сан-Паўлу і прыкладна пазначае мяжу паміж трапічнай і ўмеранай абласцямі Паўднёвай Амерыкі. З-за сваёй вышыні над узроўнем мора, аднак, Сан-Паўлу карыстаецца выразна ўмераным кліматам[8].
Remove ads
Насельніцтва

Сан-Паўлу з’яўляецца найбольш этнічна разнастайным горадам у Бразіліі[9]. Са скарачэннем трафіка гандлю рабамі ў Бразіліі ў 1850 годзе афрыканцаў сталі замяняць імігрантамі з Еўропы на працы на кававых плантацыях. Піянерам у гэтым новым праекце стаў сенатар Нікалау Вергуэйру, які запрасіў працаўнікоў з Германіі, Швейцарыі і Партугаліі для працы на сваім уласным маёнтку. Наступная хваля імігрантаў, у асноўным італьянцаў і партугальцаў, пракацілася з сярэдзіны XIX стагоддзя і па канец стагоддзя. Яны былі значна больш прыстасаванымі да вырошчвання кавы і склалі з часам буйныя супольнасці імігрантаў у штаце Сан-Паўлу[10].
Пасля адмены рабства ў 1888 годзе, колькасць еўрапейскіх імірантаў у Сан-Паўлу значна павялічылася, большасць з іх прыбылі з Італіі, а затым Партугаліі і Іспаніі. У 1897 годзе італьянцы складалі больш за палову насельніцтва горада. Партугальцы, іспанцы, немцы, японцы, яўрэі і сірыйска-ліванскія хрысціяне таксама меліся ў горадзе ў значных колькасцях. З 1908 па 1941 гады ў горадзе значна павялічалася колькасць японскіх імігрантаў[11]. У 1960-х гадах кітайцы і карэйцы пачалі таксама масава рухацца ў Сан-Паўлу. У сярэдзіне XX стагоддзя многія з пацярпелых ад засухі на паўночным усходзе краіны пачалі міграваць у Сан-Паўлу. У цяперашні час горад з’яўляецца сведкам вялікай хвалі міграцыі з Балівіі[12].
Remove ads
Славутасці
Гарады-пабрацімы
Гарады-партнёры
Remove ads
Зноскі
- Bovespa vira a segunda maior Bolsa do mundo(недаступная спасылка). Economia & Negócios
- Lawrence, Rachel (January 2010). Alyse Dar. ed. Brazil (Seventh ed.). Apa Publications GmbH & Co. / Discovery Channel. pp. 183—204.
- «Subtropical climate in the city of São Paulo» Архівавана 21 мая 2013.. Sao-paulo.world-guides.com.
- «São Paulo 40 Graus» Архівавана 5 кастрычніка 2011.. Urbanistas.com.br. March 2, 2009.
- «Britannica Online Encyclopedia — Climate of São Paulo». Britannica.com.
- São Paulo has the most diversity of Brazil(недаступная спасылка) etni-cidade.net
- «Nicolau Pereira De Campos Vergueiro» Архівавана 17 чэрвеня 2011.. Orbita.starmedia.com.
- «Folha Online — Especial — 2005 — São Paulo 451».folha.uol.com.br. January 24, 2005.
- «Latin American Immigration to São Paulo» Архівавана 4 снежня 2012.. Projetofabrica.com.br.
- Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 555. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
- Population by municipality Праверана 4 чэрвеня 2016.
- http://cidades.ibge.gov.br/xtras/perfil.php?lang=&codmun=355030&search=sao-paulo|sao-paulo Праверана 23 верасня 2015.
- Population estimates for July 1st, 2015 Праверана 4 чэрвеня 2016.
- https://cidades.ibge.gov.br/xtras/temas.php?codmun=355030&idtema=130 Праверана 24 снежня 2017.
- Tabela 9605 - População residente, por cor ou raça, nos Censos Demográficos Праверана 30 лістапада 2024.
- «Les pactes d’amitié et de coopération» Архівавана 6 жніўня 2011.. Paris.fr. March 17, 2010.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads