Мікалай Іванавіч Аляксееў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Іванавіч Аляксееў (17 снежня 1898, Пецярбург — 12 жніўня 1990) — рускі савецкі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[1].

Хуткія факты Мікалай Іванавіч Аляксееў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Рана асірацеў, у дзесяць гадоў стаў вучнем, падручным, потым працаваў электраманцёрам у тэхнічных канторах Пецярбурга, на трыкатажнай фабрыцы «Керстэн» і Абухаўскім заводзе. У жніўні 1915 г. прызваны ў армію. На Заходнім фронце быў паранены[2].

Браў удзел у Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыях і грамадзянскай вайне. У 1918—1958 гг. у Савецкай Арміі — прайшоў шлях ад радавога байца да генерал-маёра. Скончыў у 1935 годзе Акадэмічныя курсы вышэйшага каманднага саставу пры Ваенна-інжынернай акадэміі. Удзельнічаў у баях на Хасане[2].

У час Вялікай Айчыннай вайны — начальнік аддзела кадраў Заходняга і 3-га Беларускага франтоў. Пасля звальнення ў запас з пасады начальніка Далёкаўсходняй сувораўскай вучэльні ў 1958 годзе жыў у Мінску[2].

Сябра СП СССР і Беларусі з 1947 года[2].

Памёр 12 жніўня 1990 года. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам[3] (П-1, 62/11/2)[4].

Remove ads

Творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1939 годзе. Аўтар раманаў «Яков Железнов» (1946), «Испытание» (1957), «По зову сердца» (1974) аб стойкасці і мужнасці савецкіх людзей у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, аповесці пра двойчы Героя Савецкага Саюза І. Д. Чарняхоўскага «Осколком оборванная жизнь» (1978) і інш. У 1960 Бабруйскі вандроўны тэатр паставіў п’есу Аляксеева «Сестра Варвара»[1].

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава II ступені, Айчыннай вайны I ступені, крыжам Грунвальда III класа і медалямі[5]. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980)[2].

Зноскі

  1. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Аляксееў Мікалай – Белліт  (6 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
  4. Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads