Міраслаў Шайбак
беларускі паэт, пісьменнік, драматург From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міраслаў Шайбак (сапр. Міраслаў Вячаслававіч Адамчык, 6 жніўня 1965, Мінск) — беларускі паэт, празаік, драматург.
Remove ads
Біяграфія і творчасць
Нарадзіўся ў сям'і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. У 1983 годзе скончыў вячэрнюю школу №12 і паступіў на філалагічны факультэт БДУ (скончыў у 1990 г.). У 1989 г. карэспандэнт часопіса «Бярозка», у 1990—1991 гг. — адказны сакратар часопіса «Беларусь». З 1991 года намеснік шэф-рэдактара Беларускай асацыяцыі дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1983 г. вершамі ў газеце «Літаратура і мастацтва». Потым друкаваўся ў калектыўных зборніках «Маладыя галасы» і «Вусны» (1985), «Тутэйшыя» (1988). У суаўтарстве з М. Клімковічам напісаў першы беларускі раман-трылер «Каханка д'ябла. або карона Вітаўта Вялікага».
Remove ads
Проза
- «Забойства на каляды», 1992 год
- «Зборнік», 2005 год
П'есы
- «Чорны квадрат»
- «Vita Brevis, або Нагавіцы святога Георгія»
Цікавыя факты
Брат вядомага беларускага пісьменніка Адама Глобуса.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads