Бярозка (часопіс)

часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia

Бярозка (часопіс)
Remove ads

«Бярозка» — беларускі штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Рэкамендаваны да чытання з 12 гадоў. У шэрагу часопісаў, выдаваных у Беларусі для ўзроставых груп дзяцей і моладзі, паміж часопісамі «Вясёлка» (для дзяцей малодшага школьнага ўзросту) і «Маладосць» (для моладзі). Заснаваны ў 1924 годзе[3].

Хуткія факты «Бярозка», Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Выдаецца са снежня 1924 года. Ад пачатку выходзіў як «Беларускі піянер» (да верасня 1929), у 1927-1929 гадах два разы на месяц. Затым рэдакцыйная калегія падзялілася, пачалося выданне газеты «Піянер Беларусі» і часопіса «Іскры Ільіча», які выходзіў з кастрычніка 1929 да красавік 1941 года. З лета 1941 года, падчас 2-й сусветнай вайны, не выдаваўся.

З чэрвеня 1945 года выдаецца пад назвай «Бярозка»[4], у рэдакцыі гісторыю вядуць ад «Беларускага піянера»[5].

У канцы 1980-х — пачатку 1990-х часопіс быў надзвычай папулярным, тады у ім друкаваліся цікавыя ўзоры мастацкай літаратуры, гістарычныя артыкулы, пераклады, рэгулярныя агляды беларускага року і постары выканаўцаў[3].

Часопіс уваходзіў у склад РВУ «Літаратура і мастацтва». З 2012 года быў дадаткам да часопіса «Маладосць». У студзені 2015 года адноўлена самастойнае выданне часопіса «Бярозка»[3].

У ліпені 2019 года часопіс перайшоў у склад ВВРУП «Дом прэсы».

Remove ads

Змест часопіса

Публікуе творы беларускіх і замежных пісьменнікаў, матэрыялы сацыяльнага, культурнага і гістарычнага характару, матэрыялы пра дзейнасць падлеткавых арганізацый і рухаў, мастацкія і журналісцкія творы падлеткаў.

Вядуцца сталыя рубрыкі[6] -- Бел. літ. (літаратурная крытыка), Праектар (кінааналітыка), Level 80 (гульнявая крытыка), Практыкум (літаратурныя майстар-класы), Праект (сацыяльныя майстар-класы), Ініцыятыва (сацыяльныя праекты), Гісторыя поспеху (інтэрв'ю), Школа журналістыкі (журналісцкія матэрыялы падлеткаў), Верасок (празаічныя і паэтычныя творы падлеткаў), Літаратурныя старонкі (творы сучасных беларускіх пісьменнікаў) і інш.

Remove ads

Распаўсюджванне

Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 74822, для ведамасных — 748222, льготны для ўстаноў адукацыі і культуры — 74879, індывідуальны льготны для членаў БРПА — 74888.

Узнагароды

Галоўныя рэдактары

Remove ads

Некаторыя аўтары

Гл. таксама

Зноскі

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0320-7579
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q12131129'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q90'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q70460099'></a>
  2. Заснавальнік // Bârozka — 2023. — вып. 11. — С. 1. — ISSN 0320-7579
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13028880'></a>
  3. Легендарны часопіс «Бярозка» аднаўляе выданне. Наша Ніва (25 лістапада 2014). Праверана 23 студзеня 2020.
  4. Ждановіч, І.. Да школьнікаў вяртаецца старэйшы часопіс на беларускай мове. СБ. Беларусь сегодня (9 лютага 2015). Праверана 22 студзеня 2020.
  5. Пра нас. час. «Бярозка» (7 чэрвеня 2016). Праверана 23 студзеня 2020.
  6. Бадак, А. М. Бярозка // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3: БеларусыВаранец / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭН, 1996. — 511 с.: іл. — С. 412. ISBN 985-11-0068-4.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads