Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер

беларускі савецкі правазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер
Remove ads

Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер (16 снежня 1867, Германія — 23 студзеня 1936) — беларускі савецкі правазнавец. Акадэмік АН БССР (1928), доктар юрыдычных навук, прафесар (1922)[1].

Хуткія факты Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт у 1891 годзе[1].

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі паслядоўна займаў пасады прыват-дацэнта ў Яраслаўскім універсітэце  (руск.) і Рыжскім політэхнічным інстытуце, пасля выкладаў у Юр’еўскім універсітэце[2].

Прымаў удзел у стварэнні Сімферопальскага народнага ўніверсітэта  (руск.) і Народнага політэхнікума (1916). З’яўляўся прафесарам грамадзянскага права і працэсу ў Вышэйшым юрыдычным інстытуце ў Севастопалі (1917—1918); там жа ўдзельнічаў у арганізацыі Народнага політэхнікума[2].

Прыват-дацэнт Таўрычаскага ўніверсітэта (1919—1920), прафесар і дэкан факультэта грамадскіх навук Крымскага ўніверсітэта (1921—1922). У 1921 годзе займаў пасаду намесніка загадчыка Крымцэнтрархіва[2].

З 1923 года прафесар БДУ[1]. Акадэмік АН Беларускай ССР з 1928 года[2].

У пачатку 1930-х гадоў намеснік дырэктара, дырэктар Інстытута савецкага будаўніцтва і права АН БССР, прафесар Інстытута права пры Наркамаце юстыцыі БССР[1].

Памёр у Мінску[2].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням грамадзянскага і сямейнага права[1].

Бібліяграфія

Аўтар больш як 100 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[3].

  • Опыт исследования безымянных договоров. Рига, 1893.
  • Да пытання аб аўтэнтычнасці тэксту закона пры раўнапраўнасці дзвюх або некалькіх моў. — Мн., 1930.
  • Пра агульнасаюзныя прадставы гаспадарчага права. — Мн., 1932.
  • Да дзесяцігоддзя грамадзянскага кодэкса ў БССР. — Мн., 1933.
  • Дапаможнік па грамадзянскаму працэсу БССР. — Мн., 1935.
  • Избранные труды / М.О. Гредингер. – Минск : ЮрСпектр, 2023. – 544 с. – (Наследие права).[4]

Зноскі

  1. Гредингер Михаил Осипович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 169. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads