Марыя Калас

Грэчаскае сапрана (1923-1977) From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Калас
Remove ads

Марыя Калас (англ.: Maria Callas, імя ў пасведчанні аб нараджэнні Сафія Сесілія Калас, англ. Sophia Cecelia Kalos, хроснае імя Сесілія Сафія Ганна Марыя Калагеропулас грэч. Μαρία Καλογεροπούλου; 2/4 снежня 1923, Манхэтэн, Нью-Ёрк, ЗША — 16 верасня 1977, Парыж, Францыя) — амерыканская оперная спявачка (драматычнае сапрана), адна з найвялікшых оперных спявачак XX стагоддзя.

Хуткія факты Марыя Калас, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 2 (4) снежня 1923 года ў Нью-Ёрку (ЗША) у сям’і грэчаскіх эмігрантаў.

Вучылася ў Афінскай кансерваторыі. Дэбютавала ў Афінах (1938). 3 1950 салістка буйнейшых оперных тэатраў свету «Ла Скала» (Мілан), «Ковент-Гардэн» (Лондан), опернага тэатра Чыкага, «Метраполітэн-опера» (Нью-Ёрк).

Валодала голасам вялікага дыяпазону, выключным артыстызмам, майстэрствам бельканта. Сярод партый: Медэя («Медэя» Л. Керубіні), Лючыя, Ганна Балейн («Лючыя ды Ламермур», «Ганна Балейн» Г. Даніцэці), Норма, Аміна, Імагена («Норма», «Самнамбула», «Пірат» В. Беліні), Віялета («Травіята» Дж. Вердзі), Тоска, Чыо-Чыосан (аднайм. оперы Дж. Пучыні), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні, Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ).

Марыя Калас не абмяжоўвалася віртуознымі каларатурамі ў операх, а ператварыла свой голас у галоўны выразны сродак. Яна стала ўніверсальнай спявачкай з рэпертуарам ад класічных опер-серыя тыпу «Вясталкі» Спанціні да апошніх опер Вердзі, верысцкіх опер Пучыні і музычных драм Вагнера.

Здымалася ў кіно («Медэя», 1969), займалася рэжысёрскай дзейнасцю.

Памерла 16 верасня 1977 года ў Парыжы.

Remove ads

Ушанаванне памяці

• 3 1982 года ў Афінах праводзіцца Міжнародны конкурс вакалістаў імя Марыі Калас.

Зноскі

1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка — 1912.

2. Maria Callas // Encyclopædia Britannica

3. Callas, Maria, 1923-1977 // Кантрольны нумар Бібліятэкі Кангрэса Праверана 28 сакавіка 2023.

4. Maria Callas // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Národní autority České republiky Праверана 2 красавіка 2025.

6. Bauer P. Deux siècles d'histoire au Père LachaiseVersailles: 2006. — P. 166. — ISBN 978-2-914611-48-0

7. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

8. Davis P. G. The Eternal Husband's Story // The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1982. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads