Міхаіл Паўлавіч Кенька

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Паўлавіч Кенька
Remove ads

Міхась (Міхаіл Паўлавіч) Кенька (8 лютага 1947, в. Верацеі, Пастаўскі раён) — беларускі літаратуразнавец, перакладчык. Кандыдат філалагічных навук (1983).

Хуткія факты Міхаіл Паўлавіч Кенька, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Закончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1969). Працаваў журналістам, настаўнікам. 3 1973 — аспірант, з 1976 — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі, з 1983 — намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва», з 1988 — дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1988 прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР.

Друкуецца з 1974. Даследуе сучасную беларускую прозу і паэзію, тэорыю і практыку мастацкіх перакладаў, творчасць беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг па літаратуразнаўстве: «Майстэрства Аркадзя Куляшова — перакладчыка» (1983), «Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці» (1987). Пераклаў з польскай мовы раман «Крыжакі» Г. Сянкевіча, апавяданні С. Гродзенскай, аповесці Ю. Крашэўскага, з чэшскай — «Клапзубава каманда» Э. Баса, апавяданні І. Кліма і інш.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads