Марцін Мак-Донах
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́рцін Мак-До́нах (англ.: Martin McDonagh, MWCD /mək-DUN-ə/[3]) — брытана-ірландскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і драматург. Аўтар дзевяці п’ес і пастаноўшчык трох поўнаметражных кінастужак — «У Бругэ» (2008), «Сем псіхапатаў» (2012) і «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» (2017). Лаўрэат прэміі «Оскар» у намінацыі «Найлепшы кароткаметражны гульнявы фільм» («Шасцізараднік»).
Remove ads
Біяграфія
Марцін Мак-Донах нарадзіўся ў 1970 годзе ў раёне Камбервэл (англ.: Camberwell) у Лондане ў ірландскай сям’і. Яго бацькі — будаўнік і прыбіральніца — з’ехалі ў Голуэй, адкуль быў родам бацька, а Марцін і яго брат Джон (англ.: John Michael McDonagh) засталіся ў Лондане, дзе па дасягненні шаснаццаці гадоў пачалі атрымліваць дапамогу па беспрацоўі.
Джон спрабаваў стаць пісьменнікам. Першыя два дзясяткі радыёп’ес і сцэнарыяў, напісаных ім, не былі прыняты рэдакцыямі. Але ў 1997 годзе прыйшоў поспех: п’еса «Каралева прыгажосці з Лінена», напісаная летась за восем дзён, была пастаўлена на Брадвеі і, апроч вядомасці, прынесла аўтару тэатральныя прэміі «Evening Standard» і «Тоні».
Адзіны ў свеце Міжнародны фестываль Марціна Мак-Донаха праводзіцца з 2014 года ў Пермі (Расія) тэатрам «Каля Моста» (мастацкі кіраўнік Сяргей Фядотаў)[4].
Remove ads
Асабістае жыццё
З 2018 года ў адносінах з актрысай Фібі Уолер-Брыдж[5].
Творчасць
П’есы
- Калека з вострава Інішман / The Cripple of Inishmaan (1996)
- Каралева прыгажосці (Прыгажуня з Лінена) / The Beauty Queen of Leenane (1996)
- Чэрап з Канэмары / A Skull in Connemara (1997)
- Сіратлівы захад / The Lonesome West (1997)
- Лейтэнант з вострава Інішмор / The Lieutenant of Inismore (2001)
- Чалавек-падушка / The Pillowman (2003)
- Аднарукі са Спокана / A Behanding in Spokane (2010)
- Каты (Вешальнікі) / Hangmen (2015)
- Вельмі-вельмі-вельмі цёмная матэрыя / A Very Very Very Dark Matter (2018)
Фільмаграфія
Рэжысёр
- 2004 — «Шасцізараднік» / Six Shooter (прэмія «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы кароткаметражны гульнявы фільм»)
- 2008 — «У Бругэ» / In Bruges
- 2012 — «Сем псіхапатаў» / Seven Psychopaths
- 2017 — «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» / Three Billboards Outside Ebbing, Missouri
- 2022 — «Баншы Інішыра» / The Banshees Of Inisheer[6]
Сцэнарыст
Прадзюсар
- 2011 — «Аднойчы ў Ірландыі» / The Guard (выканаўчы прадзюсар)
- 2012 — «Сем псіхапатаў» / Seven Psychopaths
- 2017 — «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» / Three Billboards Outside Ebbing, Missouri
Remove ads
Узнагароды і намінацыі
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads