Быў штурвальным на рачным параходзе, прайшоў на Заходняй Дзвіне. Летам 1941 года прызвалі ў Чырвоную Армію, накіравалі ў танкавую часць. Быў у палоне. У снежні 1941 года М. Сільніцкі стаў партызанам атрада Данілы Райцава. Вызначыўся ў баі з карнікамі 28 сакавіка 1942 года ў вёсцы Платы Курынскага сельсавета. Пасля шматгадзіннага бою прыкрываў адыход атрада. Агнём з кулямёта знішчыў дзесяткі гітлераўцаў. Акружаны ворагамі, загінуў у рукапашным баі.
Пахаваны ў вёсцы Курына. На магіле ўстаноўлены помнік.
15 мая 1942 года М. Ф. Сільніцкаму пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя/Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш..— Мн.: БелСЭ, 1990.— 680с.— 20000 экз.— ISBN 5-85700-012-2.