Курына
вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ку́рына (руск.: Курино) — вёска ў Курынскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр Курынскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Вёска за 29 км на паўночны ўсход ад Віцебска на правым беразе Дзвіны, на аўтамабільнай дарозе Р133 (Н2301) Віцебск — Сураж. Праз вёску цячэ прыток Дзвіны рака Кастаўлянка, якая выцякае з возера Кастаўе.
Гісторыя
У 1872 годзе Міхаіл Кусцінскі раскапаў каля вёскі 2 курганы[1].
У пачатку XX стагоддзя Курына — цэнтр Курынскай воласці Віцебскага павета, тым часам у вёсцы была каменная царква святога Мікалая, пабудаваная ў 1824 годзе[2] (захаваліся руіны).
У час Вялікай Айчыннай вайны вёска спалена нямецкімі захопнікамі.
Насельніцтва
- пачатак XX ст. — 327 чалавек, 40 двароў.
Інфраструктура
У Курына філіял ААТ «Віцебскі райаграпрамсервіс», сельская бібліятэка Віцебскай РЦБС, бальніца сястрынскага догляду.
Памятныя мясціны
- Магіла Героя Савецкага Саюза М. Ф. Сільніцкага. На магіле ў 1957 годзе ўстаноўлены абеліск.
- Магіла партызана І. С. Лапікава. На магіле ў 1966 годзе ўсталяваны абеліск.
Вядомыя асобы
- Любоў Канстанцінаўна Дукальская (1924—2004) — беларуская мастачка.
Зноскі
- Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Віцебскага раёна / Падрыхт. У. І. Мезенцаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 33. — ISBN 985-02-0647-0.
- Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2001. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0190-7.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads