Міхаіл Аляксандравіч Урубель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Аляксандравіч Урубель
Remove ads

Міхаіл Аляксандровіч Урубель (англ.: Михаи́л Алекса́ндрович Вру́бель; 5 [17] сакавіка 1856, Омск, Вобласць Сібірскіх Кіргізаў, Расійская імперыя — 1 [14] красавіка 1910, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя) — рускі мастак мяжы XIX—XX стагоддзяў, які працаваў практычна ва ўсіх відах выяўленчага мастацтва: жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкладныя рамёствы, скульптура і тэатральнае мастацтва. З 1896 года быў жанаты з вядомай спявачкай Н. І. Забела, партрэты якой неаднаразова пісаў.

Хуткія факты Міхаіл Аляксандравіч Урубель, Род дзейнасці ...

Н. А. Дзмітрыева параўноўвала творчую біяграфію Урубеля з драмай у трох актах з пралогам і эпілогам, прычым пераход да новага этапу кожны раз здзяйсняўся рэзка і нечакана. Пад «пралогам» маюцца на ўвазе раннія гады вучэння і выбару паклікання. Акт першы — 1880-я гады, знаходжанне ў Акадэміі мастацтваў і пераезд у Кіеў, заняткі візантыйскім мастацтвам і царкоўным жывапісам. Акт другі — маскоўскі перыяд, пачаты ў 1890 годзе «Дэманам сядзячым» і які завяршыўся ў 1902 годзе «Дэманам зрынутым» і шпіталізацыяй мастака. Акт трэці: 1903—1906 гады, звязаныя з душэўнай хваробай, якая паступова падточвала фізічныя і інтэлектуальныя сілы жывапісца. Апошнія чатыры гады, аслепнуўшы, Урубель жыў ужо толькі фізічна.

У 1880—1890-я гады творчыя пошукі Урубеля не знаходзілі падтрымкі Акадэміі мастацтваў і крытыкаў мастацтва, аднак яго пастаянным заказчыкам зрабіўся С. І. Мамантаў.

Remove ads

Зноскі

1. Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4

2. The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.

3. Врубель Михаил Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads