Мухіддзін Фархат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мухіддзін Фархат (сапраўнае прозвішча Хасанаў; 7 жніўня 1924, кішлак Хаджанайсавор, Таджыкістан — 30 мая 1984) — таджыкскі паэт, перакладчык.

Хуткія факты Мухіддзін Фархат, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ленінабадскі педагагічны інстытут у 1948 годзе. Працаваў у рэдакцыях газет, выдавецтве, з 1970 года ў Галоўнай навуковай рэдакцыі Таджыкскай Савецкай Энцыклапедыі. Друкаваўся з 1938 года. Аўтар зборнікаў грамадзянскай і любоўнай лірыкі «Кветкі радасці» (1948), «Люблю» (1950), «Паэзія свабоды» (1955), «Песні пра каханне» (1962), «Горная рака» (1964), «Вясенняя крыніца» (1972), «Кніга сяброўства» (1976), «Белая чарэшня» (1981).

Асобнымі кнігамі ў яго перакладзе выйшлі зборнікі выбраных вершаў Янкі Купалы «Сонцу» (1965) і «Доля беларуса» (1982), Якуба Коласа «Наш шлях» (1965). На беларускую мову асобныя вершы пераклалі К. Кірэенка, Рыгор Няхай, Уладзімір Скарынкін.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads