Марыя Цімафееўна Кавалёва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марыя Цімафееўна Кавалёва (нар. 18 студзеня 1929, в. Пустаселле) — беларускі мовазнавец і педагог. Кандыдат філалагічных навук (1967).

Хуткія факты Марыя Цімафееўна Кавалёва, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

З 1936 года жыла ў Бягомлі. У Вялікую Айчынную вайну з 1943 года разам з маці знаходзілася ў 1-м партызанскім атрадзе брыгады «Жалязняк». Была сувязной.

Скончыла Глыбоцкае педвучылішча (1948), літаратурны факультэт Мінскага педінстытута (1952). Працавала асістэнтам, старшым выкладчыкам на кафедры беларускага мовазнаўства гэтага інстытута.

Навуковая дзейнасць

Першая друкаваная праца, прысвечаная беларускаму дзеяслову, выйшла ў 1961 годзе. З таго часу яе публікацыі штогод друкуюцца на старонках навуковых зборнікаў, энцыклапедычных і перыядычных выданняў. Адзін з аўтараў шматлікіх падручнікаў і дапаможнікаў для студэнтаў-філолагаў, для вучняў і настаўнікаў-беларусазнаўцаў: «Беларуская мова» (1971), «Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія» (1975; 1997), «Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія» (1976; 1993), «Сучасная беларуская літаратурная мова: Практычныя заняткі» (1981; 1995), «Беларуская мова: Зборнік дыктантаў» (1998), «Беларуская мова: Дапаможнік для абітурыентаў» (1992; 1998), «Беларуская мова: Дапаможнік для вучняў старэйшых класаў» (1982; 1995, 1996); праграм навучальных курсаў: «Сучасная беларуская літаратурная мова», «Дзяржаўны экзамен па беларускай мове»; факультатываў для вучняў сярэдняй школы: «Стылістыка і культура мовы», «Сінтаксіс і пунктуацыя».

Remove ads

Узнагароды

Літаратура

  • Кавалёва Марыя Цімафееўна // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 623—624.
  • Міхайлаў, П. Добрая слава даражэйшая за багацце: да юбілею Марыі Кавалёвай / П. Міхайлаў // Роднае слова. — 2014. — № 1. — С. 51-52.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads