Наваполацкая ЦЭЦ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наваполацкая ЦЭЦ — цеплаэлектрацэнтраль ў Наваполацку Віцебскай вобласці. Філіял «Віцебскэнерга».
Remove ads
Апісанне
Гісторыя Наваполацкай ЦЭЦ пачалася са жніўня 1957 годзе. Цеплаэлектрацэнтраль з магутнасцю ў 200 МВт павінна была вырашаць пытанні забеспячэння цеплавой і электрычнай энергіяй будучага нафтаперапрацоўчага завода і новага горада.
13 кастрычніка 1959 года было арганізавана СУ ЦЭЦ. Каля вытокаў будаўніцтва стаялі старшы прараб А. Чалнакоў, кіраўнікі Е. Сярэнка і А. Кісялёў. Завяршаў аб’ект і рабіў пуск станцыі В. Кандрацьеў. Першым дырэктарам станцыі стаў І. Цітоў.
Першая чарга цеплаэлектрацэнтралі ўведзена ў эксплуатацыю ў 1966 годзе, другая — у 1977 годзе. З 1977 года для павелічэння магутнасці станцыі да 505 МВт пачата будаўніцтва трэцяй чаргі, якое завяршылася ў 1982 годзе. У снежні 1994 года па магістральным газаправодзе быў прыняты прыродны газ, а ў студзені 1995 годзе, на катле № 3 ён упершыню запалены.
Цяпер[калі?] вызначаная магутнасць Наваполацкай ЦЭЦ складае 270 МВт, гадавая выпрацоўка электраэнергіі — 0,7-0,8 млрд. КВт-г, гадавы выраб цяпла — 2800-3000 тыс. гкал[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads