Навасёлкаўскі сельсавет (Віцебскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навасё́лкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Навасёлкі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пудацкі сельсавет у складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пудаць. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Навасёлкі, сельсавет перайменаваны ў Навасёлкаўскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскага раёна. 22 снежня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Запольскага сельсавета[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads