Навасёлкі (Гарадзішчанскі сельсавет, Баранавіцкі раён)
вёска ў Гарадзішчанскім сельсавеце Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навасёлкі[1] (трансліт.: Navasiolki, руск.: Новосёлки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 20 км на поўнач ад Баранавічаў, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя.
Remove ads
Гісторыя
У 1909 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне.
З 1939 года ў складзе БССР.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У баі за вёску 5 ліпеня 1944 года вызначыўся старшы сяржант Я. М. Сулейменаў. На чале групы байцоў ён падпоўз да пазіцыі праціўніка і закідаў гранатамі ўчастак абароны гітлераўцаў, вымусіў іх адступіць, чым садзейнічаў выхаду з акружэння 200 савецкім воінаў. За гэты подзвіг Сулейменаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
З Навасёлкамі аб’яднаны суседнія хутары Очкава і Чорны Луг і в. Льнянікі.
Remove ads
Насельніцтва
- 28 двароў, 198 жыхароў (1909)
- 22 двары, 136 жыхароў (1921)
- 182 жыхары (1959)
- 121 жыхар (1970)
- 34 двары, 35 жыхароў (1998)
- 28 гаспадарак, 54 жыхары (2005)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads