Новасібірская вобласць
суб’ект Расійскай Федэрацыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Новасібірская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на поўдні Заходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — Новасібірск. Створана 28 верасня 1937 года раздзяленнем Заходне-Сібірскага края на Новасібірскую вобласць і Алтайскі край. У далейшым са складу Новасібірскай вобласці былі вылучаны Кемераўская і Томская вобласці.
Remove ads
Геаграфія
Новасібірская вобласць размешчана на паўднёвым усходзе Заходне-Сібірскай раўніны. На поўначы мяжуе з Томскай вобласцю, на паўднёвым захадзе — з Казахстанам, на захадзе — з Омскай вобласцю, на поўдні — з Алтайскім краем, на ўсходзе — з Кемераўскай вобласцю. Плошча ~ 178 200 км² (3,5 % тэрыторыі Сібірскай федэральнай акругі (СФА); 1 % тэрыторыі Расіі). Працягласць вобласці з захаду на ўсход — 642 км, з поўначы на поўдзень — 444 км.
Асноўныя рэкі на тэрыторыі вобласці — Об і Ом. Плацінай Новасібірскай ГЭС створана Новасібірскае вадасховішча (т. зв. «Обскае мора»). Таксама ў вобласці размешчана каля 3 тыс. прэснаводных, салёных і горка-салёных азёр (Чаны, Сартлан і інш.). Поўнач і паўночны захад вобласці займае паўднёвая частка найбуйнейшага ў свеце Васюганскага балота .
Насельніцтва 2 692 251 чалавек (2002), з якіх у гарадах пражываюць 74,0 %. Нацыянальны склад: рускія — 93,0 %; татары — 1,0 %; украінцы — 1,3 %; немцы — 1,8 %; іншыя — 2,9 %.
Падзяляецца на 30 раёнаў. Буйныя гарады: Новасібірск, Бердск, Іскіцім.
Remove ads
Зноскі
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads