Сартлан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сартла́н (руск.: Сартлан)[2] — бяссцёкавае саланаватае возера ў Барабінскай нізіне на тэрыторыі Новасібірскай вобласці Расіі.
Плошча паверхні возера 238[3][2] км². Плошча вадазбору 2020[3] км². Даўжыня возера 21 км, найбольшая шырыня 15 км. Найбольшая глыбіня 6[1] м, сярэдняя — каля 3[1] м. Аб’ём вады 0,7[1] км³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Ложа сподкападобнае. Берагі нізкія, пакатыя. Жыўленне пераважна снегавое. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 1,7[1] м. У возера ўпадаюць рака Карапуз і некалькі невялікіх рэк, у перыяд высокага ўзроўню вады выцякае рака Сарайка. Замярзае Сартлан у канцы кастрычніка — першай палове лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — маі.
У возеры водзяцца карась, акунь, сазан, пелядзь, плотка, язь, шчупак, ялец і іншыя віды рыб[1].
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 311. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads