Навахаўскі тэхнічны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навахаўскі тэхнічны ўніверсітэт (англ.: Navajo Technical University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Краўнпойнт у штаце Нью-Мексіка, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Навахаўскі тэхнічны ўніверсітэт з’яўляецца буйнейшай племянной вучэльняй у ЗША (г.зн. арыентуецца ў асноўным на адукацыйныя патрэбы і даследаванні племені індзейцаў наваха). Ён быў акрэдытаваны Камісіяй па пытаннях вышэйшай адукацыі ЗША з 2005 года і з’яўляецца сядзібай для першай акрэдытаванай праграмы ветэрынарных тэхнікаў у індзейскай рэзервацыі. Вучэльня была заснавана ў 1979 годзе як Цэнтр навыкаў наваха. У 2006 годзе Нацыянальны савет наваха ўхваліў змену назвы вучэльні на Навахаўскі тэхнічны каледж. Назва ўстановы была зменена яшчэ раз у 2013 годзе на цяперашнюю.
Remove ads
Структура
- Школа бізнесу
- Школа прыкладных тэхналогій
- Школа інжынерыі, матэматыкі і тэхналогій
- Школа медсястрынства
- Школа прыродазнаўчых навук
- Школа мастацтваў і гуманітарных навук
- Школа даследаванняў наваха
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads