Навуць (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
На́вуць[1][2], Роў[1][2] — рака ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Скрыпіца (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 31 км[1][2][3]. Плошча вадазбору 269[1][2][4] км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца ў сутоках каналаў Страявы і Жыткавіцкі, за 3,5 км на паўночны захад ад вёскі Навуць, вусце за 3,8 км на поўдзень ад вёскі Пасека. Даліна невыразная. Рэчышча каналізавана на ўсім працягу (22 км ад вытоку[1][2]). Вадазбор нізінны. Асноўны прыток — Рудзянецкі канал (злева). Выкарыстоўваецца для напаўнення сажалак рыбгаса «Чырвоная Зорка» і ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.
Remove ads
Флора
Воды ракі насяляюць 50 відаў водарасцей[5].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads